Рэзэкнэнская тэхналагічная акадэмія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэзэкнэнская тэхналагічная акадэміяmap
Remove ads

Рэзэкнэнская тэхналагічная акадэмія (лат.: Rēzeknes Tehnoloģiju akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Рэзэкнэ.

Хуткія факты Рэзэкнэнская тэхналагічная акадэмія, Арыгінальная назва ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

У 1925 годзе быў створаны Рэзекнэнскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут, які дзейнічаў на базе педагагічнай школы, створанай у 1922 годзе. Рэзэкнэнскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут меў пяцігадовы курс навучання, а з 1932 года - шасцігадовы. У студзені 1941 года Рэзэкненскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут быў пераўтвораны ў Рэзэкнэнскі дзяржаўны педагагічны інстытут, атрымаўшы тры факультэты: фізіка-матэматычны, гістарычны, а таксама рускай мовы і літаратуры. Вучэльня была зачынена ў 1944 годзе пасля паўторнай акупацыі Рэзэкнэ Чырвонай Арміяй падчас Другой сусветнай вайны. У 1947 годзе пачала працаваць Рэзэкнэнская педагагічная школа, якая ў 1956 годзе была пераўтворана ў Рэзэкнэнскую школу-інтэрнат, а ў 1987 годзе - у Рэзэкнэнскую педагагічную школу.

1 верасня 1990 года ў памяшканні Рэзэкнэнскай педагагічнай школы першыя 100 студэнтаў Латгальскага філіяла Латвійскага ўніверсітэта пачалі навучанне ў галіне эканомікі і філалогіі. 28 жніўня 1992 года Першы сусветны латгальскі кангрэс прыняў рэзалюцыю аб стварэнні вышэйшай школы ў Рэзэкнэ. На падставе рашэння ўрада Латвійскай Рэспублікі 1 ліпеня 1993 года Рэзэкнэнская вышэйшая школа была створана на базе філіялаў Латвійскага ўніверсітэта і Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта. У 1995 годзе педагагічная школа была пераўтворана ў педагагічны факультэт Рэзэкнэнскай вышэйшай школы. У 2016 годзе Рэзекнэнская вышэйшая школа была перайменавана ў Рэзекнэнскую тэхналагічную акадэмію.

Remove ads

Струкура

  • Інжынерны факультэт
  • Факультэт адукацыі, мовы і дызайну
  • Факультэт эканомікі і кіравання

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads