Рэйманд Адзіерна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэйманд Адзіерна (англ.: Raymond Odierno; 8 верасня 1954[1][2], Rockaway Township[d], Нью-Джэрсі[3] — 8 кастрычніка 2021[1][2]) — амерыканскі генерал, з’яўляўся камандуючым міжнароднымі кааліцыйнымі сіламі ў Іраку з 16 верасня 2008 года. З 7 верасня 2011 года па 14 жніўня 2015 быў начальнік штаба сухапутных войск ЗША.
Пасля атрымання ваеннай адукацыі ў Ваеннай акадэміі ЗША, пачаў службу камандзірам узвода ў артылерыйскім падраздзяленні 56-й брыгады палявой артылерыі. Камандаваў батарэяй, дывізіёнам, артылерыяй 1-й кавалерыйскай дывізіі. Падчас вайны ў Персідскім заліве — начальнік штаба 2-га дывізіёна 3-й брыгады палявой артылерыі. Пасля ўзначаліў 4-ю пяхотную дывізію і 3-і корпус, на чале якіх удзельнічаў у баявых дзеяннях у Іраку. Займаў камандныя і штабныя пасады ў разнастайных фарміраваннях і ўстановах арміі ЗША. З 2010 года ўзначаліў Міжвідавае камандаванне Узброеных сіл ЗША, якое расфармавана летам 2011 года. Адразу прызначаны на пасаду начальніка штаба арміі Злучаных Штатаў.
У жніўні 2015 года пасля 39 гадоў ваеннай службы звольніўся з шэрагаў арміі ЗША[5][6].
Remove ads
Зноскі
- Schmitt E. P. Gen. Raymond T. Odierno Dies at 67; Oversaw Iraq Surge // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 кастрычніка 2021.
- Schmitt E. P. Gen. Raymond T. Odierno Dies at 67; Oversaw Iraq Surge / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 кастрычніка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads