Рэйнгальд Гейдэнштэйн
польскі дыпламат, юрыст, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэйнгальд Гейдэнштэйн (ням.: Reinhold Heidenstein; 1553[3], Кёнігсберг[4] — 24 снежня 1620, Сулянчына , Рэч Паспалітая[5]) — нямецкі і польскі дыпламат, юрыст і гісторык, сябар Яна Замойскага, у 1582—1612 гадах давераны сакратар польскіх каралёў Стэфана Баторыя і Жыгімонта III[6].
Remove ads
Біяграфія
Паходзіць з нямецкага роду[7].
У 1566 г. паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, з 1571 вучыўся ў Вітэнбергу, з 1577 г. — у Падуанскім універсітэце. Пасля 1581 наведаў Францыю, дзе быў прадстаўлены маркграфу Георгу Фрыдрыху фон Ансбах , рэгенту-герцагу Прусіі (з 1578). З кастрычніка 1583 года прызначаны яго агентам пры польскім двары, у 1583—1611 гг. атрымліваў за гэтую пасаду грашовае забеспячэнне з Прусіі. З 1582 — сакратар польскага караля Стэфана Баторыя. У 1585 г. атрымаў польскае падданства і пацвярджэнне свайго «франкскага дваранства». Карыстаўся заступніцтвам канцлера Яна Замойскага і захаваў сакратарскі ўрад таксама пры каралі Жыгімонце III. Неаднаразова быў пасланнікам, асабліва ў Прусію і Данцыг. Пасля смерці Георга Фрыдрыха (1603), уплыў, дзякуючы свайму падвойнаму становішчу, на прыняцце рэгенцтва у Прусіі праз пасрэдніцтва брадэнбургскіх курфюрстаў.
У Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў удзельнічаў у паходах Баторыя на Полацк (1579) і Пскоў (1581)[6].
Пасля смерці Замойскага (1605) яго ўплыў паменшыўся, з 1612, пакінуўшы сакратарскі ўрад, жыў у Заходняй Прусіі. Пабудаваў царкву ў Суленчыне.
Сям’я
Бацька — Бернард Гейдэнштэйн, валодаў вёскай Суленчына (Салец, Саленчын, Solescium) каля Гданьска [7]. Маці — Ганна фон Крокаў (ням.: Krockow).
Жонка (з 1600) — Ганна Канарска (польск.: Konarska). дзеці:
- Сын — Ёган Міхаэль Гейдэнштэйн (1610—1673), пісьменнік;
- Дзве дачкі.
Remove ads
Творчасць
Адной са значных прац з’яўляецца «Ius terrestre nobilitatis Borussiae correctum» (1598).
Яго хронікі, напісаныя на лаціне, якія славяць Стэфана Баторыя і Замойскага, грунтаваліся на афіцыйным матэрыяле і да цяперашняга часу застаюцца значнымі крыніцамі.
Удзельнічаў у выпраўленні земскага судовага ўкладання для каралеўскай Прусіі.
Аўтар «Нататак пра Маскоўскую вайну (1578—1582)» (рускі пераклад з лацінскай 1889) у якіх падрабязна апісаў аблогу і штурм Полацка войскамі Баторыя і іншыя ваенныя падзеі ў Беларусі ў 1579-80. Яго «Нататкі…» — важная крыніца вывучэння адносін паміж рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у час Лівонскай вайны і ўнутрыпалітычнага становішча Беларусі ў гэты час[6].
Выбраныя сачыненні
- Heidenstein R. De bello Moscovitico commentariorum lib. sex. — Cracoviae [Krakow], 1584. — 2° p.
- . — Basileae [Basel], 1588. — 4° p.
- Pamietniki wojny moskiewskiej / Tlomaczyl Jan Czubek. — Lwow, 1894. — 8° p.
- Heidenstein R. Rerum poloniceium ab excessu Sigismundi Augusti libri XIV. — Franf. a./M., 1672.
- Dzieje Polski od smierci Zygmunta Augusta do roku 1594. — Spb., 1857. — Т. 1, 2.
- Heidenstein R. Warhaffte, grundtliche und eigendtliche Beschreibung des Krieges, welchen der Konig zu Polen Stephan Batori, wider den grossfursten in der Moschkaw, Iwan Wassilowitzen gefuhret / Nun mehr in Deutscher Sprache aussgangen (par H. Ratel). — Gorlitz, 1590. — 4° p.
- Regii de bello Moscovitico quod Stephanus rex Poloniae gessit commentariorum libri VI: Rajnolda Heidenstejna, secretarza krolewskiego, Dzieje Polski od smierci Zygmunta Augusta. Ksiag XII, z lacinskiego przetlomaczyl Michal Gliszczynski, zyciorysem uzupelnil Wlodzimierz Spasowitz. Petepsb. 1857.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Таксама ў літаратуры даецца 1556 год.
- Цяпер — Калінінград, Расія.
- Цяпер — цэнтр гміны Сулянчына, Картузскі павет, Паморскае ваяводства, Польшча.
- Гейденштейн Рейнхольд // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142-143. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads