Стэфан Баторый

дзяржаўны дзеяч, палкаводзец, князь трансільванскі, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага і кароль польскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Баторый
Remove ads

Стэ́фан Бато́рый, часам у беларускай літаратуры Сцяпан Батура[5][6] паводле Баркулабаўскага летапісу[7] (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія, цяпер Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі — 12 снежня 1586) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Хуткія факты Стэфан Баторый, Князь Трансільваніі ...
Remove ads

Біяграфія

З венгерскага арыстакратычнага роду Баторыяў, з лініі Шом’ё (z Somlyó). Трэці і апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на венгерскі каралеўскі сталец Янам Жыгімонтам Запальяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. Стэфан Баторый падтрымаў Запальяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і вайскога камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.

Пасля смерці Яна Жыгімонта Запальяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на стальцы Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны як кароль польскі 1 мая 1576 года, а як вялікі князь літоўскі ў чэрвені 1576 года.

Thumb
Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

Remove ads

Ушанаванне памяці

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Легенды і паданні

Некаторыя легенды, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[8].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads