Рэйхскамісарыят Бельгія-Паўночная Францыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэйхскамісарыят Бельгія—Паўночная Францыя (ням.: Reichskommissariat Belgien-Nordfrankreich, фр.: Commissariat du Reich de Belgique et du Nord de la France) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Трэцяга Рэйха, якая існавала ў 1944 годзе на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях Бельгіі і паўночнай частцы Францыі (дэпартаменты Нор і Па-дэ-Кале).
18 ліпеня 1944 года на акупаванай тэрыторыі Бельгіі і паўночнай частцы Францыі быў утвораны рэйхскамісарыят. У верасні 1944 года была вызвалена тэрыторыя Бельгіі, цалкам тэрыторыя Бельгіі і Паўночнай Францыі былі вызвалены да зімы 1944—1945 года.
15 снежня 1944 года тэрыторыя рэйхскамісарыята дэ-юрэ была далучана да Германіі і ўтвораны рэйхсгау Фландрыя, Валонія і Брусель.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads