Рэлігійны камунізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэлігійны камунізм
Remove ads

Рэлігійны камунізм — форма камунізму, якая ўключае ў сабе рэлігійныя прынцыпы.

Thumb
Remove ads

Гісторыя

Тэрмін «рэлігійны камунізм» выкарыстоўваўся для апісання розных сацыяльных або рэлігійных рухаў на працягу ўсёй гісторыі. Напрыклад, «камуна першых хрысціян у Іерусаліме» апісвалася як група, якая практыкуе «рэлігійны камунізм»[1].

Па словах Бэна Фоукса і Булент Гокей, бальшавік Міхаіл Скачко заявіў на з’ездзе народаў Усходу, што «мусульманская рэлігія караніцца на прынцыпах рэлігійнага камунізму, па якой ні адзін чалавек не можа быць рабом іншага, і ні адзін кавалак зямлі не можа знаходзіцца ў прыватнай уласнасці»[2].

Некаторыя навукоўцы выкарыстоўвалі тэрмін «рэлігійны камунізм», каб апісаць шэраг пратэстанцкіх рухаў XVII стагоддзя[3][4].

Іншыя навукоўцы выкарыстоўвалі гэты тэрмін для апісання камуністычнага грамадскага руху, які развіваўся ў Парыжы ў 1840-х гадах і быў арганізаваны «замежнага паходжання, у першую чаргу нямецкамоўнымі, чаляднікамі-рамеснікамі, якія атабарыліся там». У пачатку XX ст., да ўзнікнення бальшавізму ў Расіі, некаторыя інтэлектуалы выступалі за рэалізацыю формы камунізму, якая б уключала хрысціянскую ідэалогію «у якасці альтэрнатывы марксізму». Акрамя таго, у канцы XX ст. некаторыя каталіцкія багасловы таксама арганізоўвалі групы, каб весці «дыялог» паміж каталіцкай царквой і камуністычнай партыяй у Італіі[5].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads