Рэспубліканская народная партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэспубліканская народная партыя
Remove ads

Рэспубліканская народная партыя (турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi) — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазіцыі. Заснаваная як саюз груп супраціўлення ўварванню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасня 1923. Заснавальнік і першы старшыня — Мустафа Кемаль Атацюрк. Да 1950 існавала ў аднапартыйнай сістэме.

Хуткія факты Рэспубліканская народная партыя, Лідар ...

На апошніх выбарах у парламент у 2007 атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазіцыі да кансерватыўнай Партыі справядлівасці і развіцця.

Remove ads

Гісторыя

Партыя была заснавана на Сіваскім кангрэсе як саюз груп супраціву ўварванню Грэцыі да Анатолі. 9 верасня 1923 года Народная партыя афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй і 29 кастрычніка 1923 года абвясціла Турцыю рэспублікай. 10 лістапада 1924 была прынятая новая назва Народна-рэспубліканская партыя, а ў Турцыі ў 1950 года ўсталявалася аднапартыйная сістэма.

Выступаючы ў апазіцыі да палітыкі ПСР на ўсеагульных выбарах 2007 года, НРП ўтварыла кааліцыю з Дэмакратычнай левай партыяй. Кааліцыя атрымала 20,8% галасоў выбаршчыкаў, 112 членаў сталі дэпутатамі парламента.

Шматгадовы лідар партыі Дэніз Байкал 7 мая 2010 года быў нечакана вымушаны пакінуць свой пост па прычыне палітычнага скандалу, які пачаўся ў сувязі з апублікаваннем ў інтэрнэце відэароліка, што ганіць яго гонар і годнасць.[1][2][3] На праведзеным 22 мая 2010 года агульнанацыянальным кангрэсе НРП быў абраны новы лідар партыі — Кемаль Кылычдараглу.[4][5] На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2011 года партыя атрымала 11 131 371 (25,91%) галасоў і 135 месцаў у парламенце з 550 (на 23 месцы больш, чым у парламенце мінулага склікання).

Remove ads

Лідары

Гл. таксама

  • Кемалізм

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads