Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз
Грамадскае аб'яднанне Беларусі па развіцці спартыўнага турызму From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз (скарочана — РТСС) — грамадскае аб'яднанне Рэспублікі Беларусь, створанае з мэтай развіцця і папулярызацыі спартыўнага турызму як віду спорту і актыўнага адпачынку.
Remove ads
Гісторыя
19 верасня 1991 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь была зарэгістравана грамадская арганізацыя «Турысцка-спартыўны саюз Беларусі»[1]. У ліпені 1995 года была ажыццяўлена паўторная перарэгістрацыя з унясеннем змен у Статут і ўтварэннем грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» (ГА «РТСС»)
Мэты і задачы
Мэтай ГА «РТСС» з'яўляецца развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму як віду спорту і актыўнага адпачынку. Асноўны прадмет дзейнасці грамадскага аб'яднання — гэта арганізацыя і правядзенне турысцкіх паходаў, спаборніцтваў і іншых турысцка-спартыўных мерапрыемстваў[2].
РТСС выконвае наступныя функцыі:
- Стварае нарматыўную дакументацыю (правілы, разрадныя патрабаванні і г.д.)
- Узаемадзейнічае з рознымі дзяржаўнымі структурамі па пытаннях спартыўнага турызму
- Арганізуе і праводзіць спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы па спартыўным турызме
- Рыхтуе суддзяў па спартыўным турызме
Сябрамі ГА «РТСС» могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дасягнулі 16 гадоў, якія прызнаюць Статут арганізацыі і выконваюць яго патрабаванні, а таксама выплочваюць уступны і членскія ўзносы. Членамі арганізацыі таксама могуць быць асобы, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, пры ўмове наяўнасці пісьмовага дазволу бацькоў, апекуноў або іншых законных прадстаўнікоў. Прыём у члены ГА «РТСС» ажыццяўляецца арганізацыйнымі структурамі аб'яднання.
Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз будуецца па тэрытарыяльным прынцыпе і складаецца з Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага, Магілёўскага абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў, якія дзейнічаюць на падставе адзінага Статута. Дзейнасць абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў распаўсюджваецца на тэрыторыю адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Вышэйшым органам абласной і Мінскай гарадской арганізацыйнай структуры ГА «РТСС» з'яўляецца збор турысцкага актыву абласцей і горада Менска, які склікаецца раз у 4 гады.
Remove ads
Дзейнасць
РТСС рэгулярна арганізуе і праводзіць[2]:
- Чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь па спартыўным турызме і турысцка-прыкладным шматборстве
- Рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўных турысцкіх паходах
- Міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным турызме
- Рэспубліканскую кругагадовую спартакіяду па спартыўным турызме
- Турысцкія фестывалі і злёты
Міжнародная дзейнасць
У 2012 годзе ГА «РТСС» стала адным з заснавальнікаў Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму (МФСТ)[3]. РТСС з'яўляецца нацыянальным прадстаўніком Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі.
Спасылкі
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads