Спартыўны турызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спартыўны турызм — неалімпійскі від спорту[1], спецыфічны від турысцка-спартыўнай дзейнасці, асноўнай формай якой з’яўляецца спартыўны паход або турысцка-спартыўнае спаборніцтва. Асноўнай мэтай з’яўляецца ўдасканаленне майстэрства чалавека ў пераадоленні натуральных або штучных перашкод (горных вяршынь і перавалаў у горным турызме, або рачных парогаў у водным турызме), а таксама ў прымяненне асаблівых тэхнічных прыёмаў, ці выкананне тактыка-спецыялізаваных заданняў. Дасягненне мэты прыводзіць да ўдасканаленне ўсяго комплексу ведаў, навыкаў, фізічнай падрыхтоўкі, неабходных для бяспечнага перамяшчэння чалавека па мясцовасці. Спартыўны турызм накіраваны на на праверку фізічных, разумовых і духоўных сіл чалавека, павышэнне турысцкага майстэрства і, у некаторых выпадках, на выкананне спартыўных нарматываў.
Спартыўны турызм падзяляецца на наступныя віды:
- пешаходны турызм — турызм, у якім асноўнай мэтай з’яўляецца пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод пешкам
- лыжны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод па снежным і снежна-лёдавым покрыве з дапамогай лыжаў
- горны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод ва ўмовах высакагор’я (праходжанне горных перавалаў, узыходжанне на вяршыні, траверсы горных хрыбтоў)
- водны турызм — праходжанне (сплаў) водных перашкод, утвораных рэльефам рэчышча ракі і асаблівасцямі плыні з дапамогай плаўсродкаў (лодкі, катамараны, плыты і інш.)
- велатурызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод на веласіпедзе
- спелеатурызм — пераадоленне перашкод, якія сустракаюцца ў падземных паражнінах (пячорах, у тым ліку часткова затопленых вадой, сістэмах пячор)
- камбінаваны турызм — турызм, які можа спалучаць у сабе элементы вышэй азначаных відаў турызму
Remove ads
Спартыўныя турысцкія паходы
У залежнасці ад цяжкасці пераадольваемых перашкод, раёна паходу, аўтаномнасці, навізны, працягласці маршруту і шэрага іншых яго фактараў у залежнасці ад складанасці спартыўныя турыстычныя паходы падзяляюцца на:
- паходы выхаднога дня;
- паходы 1 — 3 ступені складанасці — у дзіцяча-юнацкім турызме;
- спартыўныя катэгарыйныя паходы. У пешаходным, горным, водным, лыжным, велатурызме — шэсць катэгорый складанасці.
За ўдзел у спартыўных мерапрыемствах у адпаведнасці з нарматывамі АСК Рэспублікі Беларусь могуць прысвойвацца спартыўныя разрады і спартыўныя званні[2].
У — удзел, К — кіраўніцтва, * — для спелеатурызма
У — удзел, К — кіраўніцтва
У Беларусі асноўным кантралюючым органам, адказным за развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» (ГА «РТСС»)[3]. Асноўны кірунак дзейнасці аб’яднання — арганізацыя і правядзенне турысцкіх паходаў, спаборніцтваў і іншых турысцка-спартыўных мерапрыемстваў. У 2012 годзе ГА «РТСС» стала адным з заснавальнікаў Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму[4].
Remove ads
Зноскі
- Постановление Министерства спорта и туризма Республики Беларусь «Об утверждении единой спортивной классификации Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
- Разрядные требования. Туризм спортивный. — Постановление Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 09.07.2020 № 26
- TourFederation — International federation of Challenging Tourism(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads