Рэстаран спадара Септыма

французская кінакамедыя 1966 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Рэстаран спадара Септыма» (фр.: Le Grand Restaurant) — французская кінакамедыя з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі.

Remove ads

Сюжэт

Месье Септым (Луі дэ Фюнэс), вядомы парыжскі рэстаратар, усё сваё жыццё прысвяціў любімай справе. Рэстаран замяніў яму нават асабістае жыццё. Менавіта таму рэстаран «Септым» з’яўляецца самым рэспектабельным у Парыжы і прывабліввае самую патрабавальную публіку, ад арыстакратаў і высокапастаўленых палітыкаў розных краін да французскіх чыноўнікаў, што робіць гонар яго ўладальніку. Але менавіта гэтая папулярнасць аднойчы гуляе з мсье Септымам злыя жарты. Прэзідэнт адной з паўднёвых краін, знаходзячыся з афіцыйным візітам у Парыжы, вырашае наведаць «Септым» і таямнічым чынам знікае акурат з-за стала. Каб пазбегнуць міжнароднага скандалу, паліцыя распрацоўвае мудрагелісты план — выдае знікненне прэзідэнта Навалеса за выкраданне з мэтай выкупу, тым самым спадзеючыся выбавіць сапраўдных выкрадальнікаў. А на ролю прынады камісар паліцыі (Бернар Бліе) выбірае Септыма. Яму даручаецца перадаць уяўным выкрадальнікам чамадан з грашыма. Галоўнымі ж падазронымі з’яўляюцца некалькі палітычных імігрантаў, суайчыннікаў Навалеса, якія сапраўды распрацоўвалі план выкрадання прэзідэнта, але не паспелі прывесці яго ў выкананне. Яны ідуць за Септымам следам, каб выйсці на выкрадальнікаў, якія зблыталі іх планы…

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads