Рэха (часопіс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэха=Recha — часопіс, орган беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі. Выдаваўся рататарным спосабам у Парыжы ў 1938—1940 гадах пад рэдакцыяй Міколы Абрамчыка. Выйшла 8 нумароў: два лацінкай, адзін часткова лацінкай. З пачаткам нямецкай акупацыі Францыі друк быў спынены.
Камплект выдання захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Remove ads
Змест нумароў
№ 1 (1 сакавіка 1938)
- Лаўзіц М. Сумныя абходзіны (С. 1—2)
 - Машара М. Вынятак з паэмы "Смерць Кастуся Каліноўскага" (С. 2—3)
 - Бакач П. Аб Б. Тарашкевічу (С. 4—7)
 - Дужы А. Аб Дварчаніну і Гаўрыліку (С. 7)
 - Прысутны. З жыцця беларусаў у Францыі (С. 7—11)
 - Краснадубскі П. З філіі Каняк (С. 11)
 - Як закладаць філіі Хаўрусу; Як прыступаць да працы у новапаўстаўшай філіі (С. 11—13)
 - Весткі з краю (ў т.л. некралогі Т. Грыба, П. Мятлы; З савецкай Беларусі; Беларуская хроніка) (С. 14—20)
 
№ 2 (верасень 1938)
- Беларуская эміграцыя і Беларусь (С. 3—6)
 - З арганізацыйнага жыцця Хаўрусу Беларускіх работнікаў у Францыі (С. 8)
 - Трохі аб Беларусі (С. 9—12)
 - Палачанін У. Будзь гатоў (верш) (С. 15)
 - Беларусы ў Амэрыцы; Беларусы ў Чэхаславаччыне (С. 16—17)
 - З студэнскага жыцця (С. 18)
 - Весткі з Беларусі (С. 19—22)
 
№ 3 (студзень 1939)
- Лаўзіц М. Польска-расейскі саюз і Беларусь (С. 3—4)
 - Янка Купала. Годзе (верш) (С. 5)
 - 13-я угодкі разгрому сялянска-работніцкай грамады (С. 6—7)
 - Світка С. Сцяг Грамады (верш) (С. 7)
 - Прысутны. З жыцця беларусаў у Францыі (С. 8—10)
 - Палачанін У. [Вершы] (С. 13)
 
№ 4-5 (люты-сакавік 1939)
- Відук М. Беларусы вайны не баяцца (С. 3—4)
 - Лаўзіц М. Камбінацыі Польшчы (С. 5—6)
 - З паездкі па Заходняй Беларусі (С. 6—7)
 - Беларусы на чужыне (С. 8—9)
 - У філіях Хаўрусу (С. 9)
 - Весткі з краю (С. 10—11)
 - Лаўзіц М. З падзей апошніх дзён (С. 11—12)
 
№ 6-7 (красавік-май 1939)
- Віка М. 25 сакавіка (С. 1—3)
 - Лаўзіц М. Чаму, хто і як будзе бараніць Польшчу (С. 3—4)
 - Французская прэса аб Беларусі (С. 4—6)
 - Беларусы на чужыне (С. 7—8)
 - Весткі з краю (С. 10)
 
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads