Рэчыцкі сельсавет (Столінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусь. Цэнтр сельсавета — рабочы пасёлак Рэчыца.
Remove ads
Гісторыя
Рэчыцкі сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года, першы старшыня — Барыс Сцяпанавіч Андрыяшка. 16 ліпеня 1954 года далучана тэрыторыя скасаванага Варанёўскага сельсавета[1]. 6 ліпеня 1960 года вёска Рэчыца набыла статус рабочага пасёлка, Рэчыцкі сельсавет быў скасаваны, замест яго ўтвораны рабочапасялковы савет, а потым — пасялковы савет[2].
29 мая 2015 года ў межах Рэчыцкага пассавета зноў быў утвораны сельсавет[3].
Remove ads
Сучасны стан
Станам на 2015 год на тэрыторыі савета пражывалі 8769 чалавек, яго плошча – 8106 га.
Функцыянуюць СВК «Варані», дзе працуюць 142 чалавекі, і ААТ «Церабяжоў-Агра» — 179 працуючых.
Працуюць наступныя прадпрыемствы: ААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (245 працуючых), ААТ «Гарынскі агракамбінат» (226 працуючых), ААТ «Столінрайаграсэрвіс» (118), РВУ «Столінрайгаз» (134), ПГУП «Столінаптгандаль» (118), Столінскі ўчастак ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» (30), Столінрайпалівазбыт (38), асфальтны завод Столінскай ДБПМК-32 (21), раствора-бетонны вузел ПМК-24 (34), майстарскі ўчастак Столінскай ЖКГ (143 працуючыя), чыгуначная станцыя Гарынь (70 працуючых).
Сацыяльная сфера прадстаўлена чатырма сярэднімі школамі і чатырма дзіцячымі садкамі, столькі ж ёсць дамоў культуры і аб’ектаў спартыўнага прызначэння, працуе адна ўрачэбная амбулаторыя і чатыры ФАПы, школа мастацтваў, чатыры комплексныя прыёмныя пункты, два аддзяленні філіяла ААБ «Беларусбанк», ёсць сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам, аптэка і чатыры аптэчныя пункты, кінатэатр, пяць паштовых аддзяленняў, два аддзяленні РАНС, дзве прыватныя цырульні, тры лазні.
Працуюць (студзень 2015 года) 37 гандлёвых аб’ектаў, з іх 16 — прыватнай уласнасці. Зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць 144 індывідуальныя прадпрымальнікі.
Функцыянуюць чатыры праваслаўныя царквы і тры пратэстанцкія.
На тэрыторыі пасялковага савета знаходзіцца аддзяленне пагранічнага кантролю «Рэчыца» Пінскага пагранатрада (300 ваеннаслужачых), а таксама міжнародныя пункты мытнага афармлення «Гарынь» і «Верхні Церабяжоў».
Цяпер праводзіцца добраўпарадкаванне мікрараёна «Гарынь», вядуцца работы па пракладцы водаправода да вёскі Ніжні Церабяжоў. У гэтым жа населеным пункце створаны кааператыў па падключэнні да газаправода, у яго ўвайшлі 95 працэнтаў наяўных домаўладанняў. Завяршаецца газіфікацыя аг. Верхні Церабяжоў. Завершаны праектныя работы па газіфікацыі вёскі Бухлічы.
Remove ads
Вядомыя жыхары:
- Надзея Астапчук — чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (р.п. Рэчыца);
- Яўген Сямёнавіч Мішук — старшыня Камітэта электраэнергетычнага Савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў (в. Бухлічы);
- Марыя Андрэеўна Прылуцкая — заслужаны настаўнік Беларускай ССР (р.п. Рэчыца);
- Сцяпан Адамавіч Цімановіч — заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (р.п. Рэчыца).
Склад
Рэчыцкі сельсавет уключае наступныя населеныя пункты:
- Вёска Бухлічы
- Аграгарадок Верхні Церабяжоў
- Вёска Варані
- Вёска Копані
- Пасёлак Лясны
- Вёска Люты Бор
- Вёска Ніжні Церабяжоў
- Рабочы пасёлак Рэчыца
Насельніцтва
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года — 8753 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы, 3,5 % — украінцы, 1,9 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 7677 чалавек[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads