Раіса Сцяпанаўна Стручкова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раіса Сцяпанаўна Стручко́ва[3] (руск.: Раи́са Степа́новна Стручко́ва; 5 кастрычніка 1925 — 2 мая 2005) — расійская савецкая балерына, балетны педагог. Заслужаная артыстка РСФСР (1951), Народная артыстка РСФСР (1956), Народная артыстка СССР (1959).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 5 кастрычніка 1925 года ў Маскве, у рабочай сям’і. У 1935 годзе паступіла ў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі). Вучылася ў класе балетнага педагога Л. П. Герт. У гады вайны вучылішча было эвакуіравана ў Васільсурск, але заняткі працягваліся і там.
Скончыўшы вучылішча ў 1944 годзе, была прынята ў трупу Вялікага тэатра. У 1946 годзе першымі галоўнымі партыямі балерыны сталі Сільфіда ў балеце «Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена і Ліза ў балеце «Марная засцярога» на музыку П. Гертэля.
З 1945 па 1978 год — салістка Вялікага тэатра, з’яўляючыся асноўным дублёрам Г. С. Уланавай. З 1962 года выкладала методыку класічнага танца на кафедры харэаграфіі ГІТІСа. З 1978 года — прафесар. З 1995 года — мастацкі кіраўнік кафедры.
Скончыўшы сцэнічную дзейнасць, з 1978 года — балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра. Сярод яе вучаніц — А. Міхальчанка, Н. Ананіяшвілі, М. Рыжкіна, М. Лявонава, Т. Голікава, І. Пяткіна, А. Яцэнка, Н. Маландзіна, А. Гарачава, пад яе кіраўніцтвам рыхтавала партыю Анюты К. Максімава.
З 1981 (з моманту стварэння) і па 1995 год — галоўны рэдактар часопіса «Савецкі балет» (з 1992 — «Балет»).
Remove ads
Творчасць
У 1947 годзе выканала ролю Папялушкі ў аднайменным балеце С. С. Пракоф’ева. У 1960 годзе знялася ў гэтай жа ролі ў фільме-балеце «Хрустальны чаравічак» (Прынц — Г. В. Ледзях).
Выступала ў Швецыі, Швейцарыі (1953), у Англіі (1954), Даніі і Нарвегіі (1960), Ірландыі, ЗША, Канадзе, Мексіцы (1963) і інш.
Памяць
Імем Раісы Стручковай названы астэроід 9176[4]. Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-канцэрт «Танцуе Раіса Стручкова» (1971), дакументальны фільм «Раіса Стручкова» (1982) і кніга Г. Бяляевай-Чаламбіцька (2002)[4].
Зноскі
- Стручкова Раиса Степановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
- Раиса Стручнова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.) (Праверана 9 чэрвеня 2023)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads