Сабор Аляксандра Неўскага (Ніжні Ноўгарад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Аляксандра Неўскага (Ніжні Ноўгарад)map
Remove ads

Сабор святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага (Новакірмашовы) (руск.: Собор святого благоверного князя Александра Невского (Новоя́рмарочный)) — праваслаўны храм у гістарычным цэнтры Ніжняга Ноўгарада, на сутоку Волгі і Акі. З 2009 года — кафедральны сабор Ніжагародскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Пабудаваны ў 1868—1881 гадах па праекце архітэктара Льва Уладзіміравіча Даля.

Хуткія факты Сабор Аляксандра Неўскага, Краіна ...

У 1880 годзе будаўніцтва храма было скончана. 20 ліпеня 1881 года галоўны прастол храма — у імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага — быў урачыста асвечаны ў прысутнасці імператара Аляксандра III, яго жонкі Марыі Фёдараўны і цэсарэвіча Мікалая. Акрамя ікон напісаных маскоўскім іканапісцам Ф. А. Сакаловым, у храм былі дастаўлены некалькі абразоў з ліквідаванага пасля пажару Макар’еўскага манастыра. Храм вылучаўся тым, што ў яго не было сталай парафіі: яго прыхаджане — купцы, якія прыязджалі на кірмаш. Таму асноўнае памяшканне было адчынена толькі падчас кірмашу, а зімой не ацяплялася. Пастаянна дзейнічала толькі ацяпляная зімовая царква Макарыя Жаўтаводскага і Унжанскага. Храм быў месцам сустрэчы ганаровых гасцей горада — царскай сям’і, іерархаў праваслаўнай царквы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads