Сабор Святога Вацлава (Оламаўц)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор Святога Вацлава (чэшск.: Katedrála svatého Václava) — каталіцкі храм, размешчаны ў горадзе Оламаўц, Чэхія. Храм Святога Вацлава з’яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Оламаўца. Царква асвячона ў гонар святога Вацлава.

Remove ads
Гісторыя
Сабор Святога Вацлава пабудаваны ў 1140 годзе ў раманскім стылі. Будаўніцтва храма было распачата 1130 годзе біскупам Індржыхам Здікам. У XIII і XIV стагоддзях сабор перабудавалі ў гатычным стылі.
4 жніўня 1306 года ў суседнім будынку дэкана царквы быў забіты чэшскі кароль Вацлаў III.
У 1883—1892 гг. архітэктарам Густавам Мерэтай былі ўнесены неагатычныя дэталі ў аздабленне цэнтральнай вежы. Вышыня галоўнай вежы царквы складае 100,65 метраў. У лютым 2004 года была распачата рэканструкцыя сабора, якая была скончана ў 2007 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
- Památkový katalog NPÚ Праверана 26 лютага 2025.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads