Оламаўцкая архідыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оламаўцкая архідыяцэзія
Remove ads

Оламаўцкая архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Olomucensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Оламаўц, Чэхія. У Оламаўцкую архідыяцэзію ўваходзяць Брненская і Остраўска-опаўская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Оламаўцкай архідыяцэзіі з'яўляецца сабор Святога Вацлава. У наш час архібіскупам оламаўцкім з'яўляецца Ян Граўбнер.

Хуткія факты Оламаўцкая архідыяцэзія, лацінскі ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сабор Святога Вацлава

У IXX стст. Оламаўц быў важным цэнтрам Вялікай Маравіі. Пазней ён стаў сталіцай рэгіёна Маравіі. У X стагоддзі тэрыторыя Маравіі ўваходзіла ў склад Рэгенсбургскія дыяцэзіі, пазней яна ўвайшла ў склад Пражскай дыяцэзіі.

Оламаўцкая дыяцэзія была заснавана ў 1063 годзе. У 1182 годзе мараўскі маркграф стаў незалежным і атрымаў права прызначаць біскупаў для Оламаўцкай дыяцэзіі. У 1207 годзе Каталіцкая Царква ў Маравіі атрымала вызваленне ад падаткаў і права самастойна выбіраць біскупа. У XIII стагоддзі біскупы оламаўцкія мелі тытул князя-біскупа і Оламаўцкае біскупства з'яўлялася адным з царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскай імперыі. 30 красавіка 1344 года біскуп оламаўцкі стаў вікарным епіскапам Пражскай архідыяцэзіі.

У 1777 годзе дыяцэзія была павышана да архідыяцэзіі, а 5.12.1777 года оламаўцкая архідыяцэзія аддала частку сваёй тэрыторыі новай Брненскія дыяцэзіі.

Падчас таталітарнага рэжыму архібіскуп Ёсеф Матаха быў інтэрнаваны з 1950 года да сваёй смерці ў 1961 годзе. Новы архібіскуп Оламаўцкай архідыяцэзіі быў прызначаны Ватыканам у 1989 годзе.

Thumb
Архібіскуп оламаўцкі Ян Граўбнер

30 мая 1996 года Оламаўцкая архідыяцэзія аддала частку сваёй тэрыторыі новай Остраўска-опаўскай дыяцэзіі.

Remove ads

Святыя архідыяцэзіі

30 красавіка 1620 года прыхадскі святар Ян Саркандэр быў закатаваны за абарону тайны споведзі. Ён быў беатыфікаваны ў 1859 годзе і кананізаваны ў 1995 годзе.

Крыніца

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads