Сабор Святога Крыжа і Святой Еўлаліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор Святога Крыжа і Святой Еўлаліі (ісп.: La Catedral de la Santa Cruz y Santa Eulalia) — кафедральны сабор у Барселоне. Таксама вядомы як Сабор Святой Еўлаліі або проста барселонскі сабор. Прысвечаны Святому Крыжу Святой Еўлаліі Барселонскай, адной з заступніц горада. Размешчаны ў гатычным квартале.
Храм з'яўляецца рэзідэнцыяй архібіскупа барселонскага і галоўным саборам Барселоны.

Будаўніцтва працягвалася з 1298 па 1420 над крыптай былой вестгоцкай капліцы. Сабор пабудаваны ў гатычным стылі, пазней былі ўнесены элементы неаготыкі. Унутры сабора размешчаны ўнутраны дворык, адкрыты для наведвальнікаў. У адной з капліц жывуць белыя гусі. Беласць птушак сімвалізуе чысціню Святой Еўлаліі. Еўлаліі было ўсяго 13 гадоў, калі яна прыняла пакутніцкую смерць ад рук язычнікаў, таму і гусей тут роўна трынаццаць. У другой частцы сабора размешчаны алтар, прысвечаны Святому Северу, сучасніку Святой Еўлаліі, таксама забітага ганіцелямі хрысціян.
Памеры сабора - 93 м на 40 м. Вышыня васьмівугольнай гадзіннікавай вежы каля 50 м, а вышыня шпіля цэнтральнай вежы - 70 метраў.
12 жніўня 1867 г. Папа Пій IX прысвоіў сабору званне Малой папскай базілікі (лац.: Basilica minor).
Remove ads
Галерэя
Літаратура
- Barcelona und Katalonien, Dorling Kindersley Verlag GmbH, München 2000, ISBN 3-928044-09-5, S. 56–57
Спасылкі
- S.E. Catedral Basнlica de Barcelona — сайт Сабора Святога Крыжа і Святой Еўлаліі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads