Сабор Святога Януарыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Святога Януарыяmap
Remove ads

Сабор Св. Януарыя — саборная царква Неапаля, прысвечана нябеснаму заступніку горада — святому Януарыю. Закладзена Карлам Анжуйскім на падмурках двух старажытных базілік (ад якіх захаваліся фрагменты мазаічнага ўбрання). Дабудавана і асвечана пры яго ўнуку Роберце.

Хуткія факты Сабор Святога Януарыя, Краіна ...
Remove ads

Гістарычны нарыс

Царква была закладзена ў другой палове XIII стагоддзя Карлам I Анжуйскім на падмурках двух старажытных базілік. Будаўніцтва працягвалася ў гады кіравання яго сына, караля Карла II і скончылася напачатку XIV стагоддзя пры яго ўнуку Роберце. Стваральнікам крыпты быў ламбардзец Тамаза Мальвіта. Фасад, абноўлены ў канцы XIX пад кіраўніцтвам архітэктара Энрыка Альвіна, утрымлівае партал XV у. са скульптурамі Ціна да Камайна. Арган царквы быў пабудаваны Філіпа Чыміна (Cimino) у 1767 г., апошняя рэканструкцыя (1974) выканана Дж. Руфаці (Ruffatti).

Remove ads

Архітэктура

Капэла Св. Януарыя

Асноўнай славутасцю храма з'яўляецца капліца св. Януарыя, да стварэння ўбрання якой прыклалі руку Даменікіна, Гвіда Рэні, Хасэ Рыбера і іншыя майстры XVII стагоддзя. У капэле Мінутола, якая згадваецца ў «Дэкамероне», захаваліся роспісы XIV стагоддзя. У самым храме вісяць рэлігійныя палотны Перуджына і Лукі Джардана.

Thumb
Інтэр'ер нефа

Галоўнай рэліквіяй сабора, якая паражала розумы жыхароў Неапаля яшчэ ў Сярэднявеччы, з'яўляецца сасуд з крывёй св. Януарыя, запячатаны 1690 гадоў назад. Калі яго двойчы ў год дэманструюць вернікам (у першую суботу мая і 19 верасня), кроў невытлумачальным чынам закіпае, займаючы сабой увесь сасуд.

Калі «цуд крыві» св. Януарыя не здараецца, неапалітанцы лічаць гэта прадвесцем бяды. Так, у 1527 г. у горад прыйшла чума, ад якой загінула 40 тысяч гараджан, а ў 1979 г. — адбылося землетрасенне, якое адабрала тры тысячы жыццяў.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads