Касцёл Святой Барбары (Кутна-Гора)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святой Барбары (чэшск.: Chrám svaté Barbory) — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы, другі па велічыні і значнасці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі пазней (уладзіслаўскай) готыкі. Адносіцца да самых незвычайных гатычных будынкаў такога тыпу ў Цэнтральнай Еўропе. Як і іншыя помнікі ў цэнтры горада, знаходзіцца пад абаронай ЮНЕСКА.
Пачатак будаўніцтва храма па праекце Яна Парлера датуецца 1388 годам, але з прычыны Гусіцкіх войн і адсутнасці фінансавання ўзвядзенне храма часта перарывалася. Начарна храм быў скончаны ў 1547 годзе. Канчаткова сабор быў дабудаваны толькі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.
![]() |
![]() | |||
Агульны выгляд сабора | Фасад | Скляпенні |
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads