Кутна-Гора
горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́тна-Го́ра (чэшск.: Kutná Hora), гістарычна Кутэнберг (ням.: Kuttenberg) — горад у Сярэднячэшскім краі. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Кутна-Гора. Размешчаны за 60 км на ўсход ад Прагі, на плато Кутна-Гора на вышыні 254 м над узроўнем мора.
Насельніцтва — 21,1 тысяч жыхароў (2005).
Remove ads
Гісторыя
Горад заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя. Цэнтр сярэдневяковай срэбраздабыўной індустрыі (у XIII стагоддзі рудні горада давалі траціну агульнаеўрапейскай здабычы срэбра), дзякуючы чаму горад быў другім па багацці ў Чэшскім каралеўстве.
Менавіта рудні і сталі прычынай утварэння першых гарняцкіх пасёлкаў, адзін з якіх атрымаў назву «Cuthna Antiqua», што азначае «старая манаская рыза». Адзін з манахаў, паводле падання, заснуў на суседнім узгорку, а ў сне ўбачыў сярэбраныя зліткі. Прачнуўшыся, ён сапраўды знайшоў іх у паказаным у сне месцы і накрыў гэта месца сваёй рызай. Кутна-Гора стала месцам першай у Еўропе «сярэбранай ліхаманкі». Вакол шахт з’явілася хаатычнае нагрувашчванне халуп, корчмаў, лазняў, крам і да т.п. Затым разрозненыя пасёлкі аб’ядналіся, і Кутна-Гора здабыла прывілеі каралеўскага горада.
Была моцна разбурана ў часы гусіцкіх войнаў. Праз вычарпанне руд да сярэдзіны XVI стагоддзя горад прыйшоў у заняпад.
Remove ads
Славутасці


Вядомы шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.
- Сабор Святой Варвары 1388—1547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позняй (уладзіслаўскай) готыкі
- Касцёл Святога Якава Старэйшага (1330)
- Будынак архідыяканства (1594—1599)
- Езуіцкі калегіум (1667—1700)
- Былы манетны двор — Влашскі (Італьянскі) двор (XIII стагоддзе)
- Барочны чумны слуп (1713—1715)
- На ўскраіку горада, у мястэчку Седлец — касцёл Усіх Святых з костніцай пры могілках (каля 1400)
- У Седлецы — сабор Узнясення Дзевы Марыі і Святога Яна Хрысціцеля (1280—1320, 1702—1714)
- Музей срэбра «Градзек» і сярэдневяковая сярэбраная шахта (1485—1505)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы пры могілках (каля 1415)
- Касцёл Усіх Святых (каля 1290)
- Капэла Божага Цела (каля 1400)
- Кляштар урсулінак (1733—1743)
- Касцёл Маці Божай на Намнеці (1360—1470)
- Касцёл Святога Яна Непамуцкага (1734—1750)
- Каменны фантан (1493—1495)
- Каменны дом (1485—1495)
- Помнік Святому Вацлаву
Гістарычны цэнтр горада ўваходзіць у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Эканоміка
Шкловыдзімальны завод, піўная вытворчасць, тытунёвая фабрыка Philip Morris, завод кампаніі «Foxconn».
Насельніцтва
Remove ads
Транспарт
Чыгуначны транспарт
У межах горада знаходзіцца тры станцыі: Кутна-Гора-галоўная і, на адгалінаванні, Кутна-Гора-Седлец (чэшск.: Kutná Hora-Sedlec) і Кутна-Гора-горад (чэшск.: Kutná Hora město). Апошняя станцыя знаходзіцца бліжэй усяго да гістарычнай часткі горада.
Аўтатранспарт
Некалькі ўнутрыгарадскіх маршрутаў. Міжгародняя сувязь ажыццяўляецца з аўтобуснай станцыі.
Гарады-пабрацімы
Stamford[d], Вялікабрытанія (24 чэрвеня 2002)[16][17]
Бінген-ам-Райн, Германія (26 мая 2012)[18][19][…]
Камянец-Падольскі, Украіна (кастрычнік 2008)[20][17][…]
Крэмніца, Славакія (24 кастрычніка 1998)[21][17]
Рынгстэд[d], Данія (1988)[22][17]
Рэймс, Францыя (23 лютага 2008)[23][24][…]
Тарноўске Гуры, Польшча (3 снежня 2003)[25][17]
Фідэнца[d], Італія (27 красавіка 2004)[26][17]
Эгер, Венгрыя (20 верасня 2001)[27][28][…]
Яйцы, БіГ (люты 2018)[29][17]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Радка Дэнемаркава (нар. 1968) — чэшская пісьменніца.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads