Сабір Рахімавіч Адылаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабір Рахімавіч Адылаў (узб.: Sobir Rahimovich Odilov; 1 сакавіка 1932, Ташкент — 18 ліпеня 2002, Ташкент) — узбекскі, савецкі архітэктар . Народны архітэктар СССР (1981), галоўны архітэктар Ташкента (1970—1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975).
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння ў 1955 годзе архітэктурнага факультэта сярэдне-азіяцкага політэхнічнага інстытута (САПІ) у Ташкенце (цяпер Ташкенцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), працаваў галоўным архітэктарам Алмалыка (1955—1961) і Ташкенцкай вобласці Узбекістана (1962—1966), затым — галоўны архітэктар Ташкента (1970—1984, 1990—1991).
Намеснік старшыні Камітэта па будаўніцтве Узбекскай ССР (1975—1985, 1990—1991). Загадчык аддзела (1986), дырэктар (1989) Узбекскага навукова-даследчага і праектнага інстытута рэстаўрацыі помнікаў культуры.
Аўтар і суаўтар праектаў забудовы цэнтра Ташкента, Андыжана, Джызака (1970, 1980), больш за 80 праектаў прасторава-жылой забудовы і помнікаў ва Узбекістане, у прыватнасці:
- будынак Палаца дружбы народаў імя У. І. Леніна (1977)
- будынак Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР (1979),
- архітэктурнай часткі помніка У. І. Леніну на цэнтральнай плошчы Ташкента (1974), Ю. А. Гагарыну (1979) і іншых у Ташкенце.
Быў кіраўніком аўтарскіх калектываў архітэктараў усіх станцый Ташкенцкага метрапалітэна[1].
Унёс вялікі ўклад у распрацоўку архітэктурнага і манументальнага мастацтва, рашэнне складаных горадабудаўнічых задач Узбекістана.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаны будаўнік Узбекскай ССР (1967)
- Народны архітэктар СССР (1981)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1975) — за архітэктурна-планіровачнае рашэнне цэнтра Ташкента
- Ордэн Дружбы народаў
Зноскі
- Подземное чудо Ташкента. . Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads