Савелій Рыгоравіч Дрынь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Савелій Рыгоравіч Дрынь (1912-1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Савелій Рыгоравіч Дрынь, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Савелій Дрынь нарадзіўся 28 снежня 1911 (10 студзеня 1912) года ў вёсцы Таўбозіна Мглінскага павета Чарнігаўскай губерні (цяпер — Унецкі раён Бранскай вобласці) у сям'і селяніна. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у народнай гаспадарцы. У верасні 1943 года Дрынь быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Да чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Савелій Дрынь быў стралком 5-й стралковай роты 740-га стралковага палка 217-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР[1].

25 чэрвеня 1944 года рота Дрыня ўдзельнічала ў баі за вызваленне вёскі Святое Возера Рагачоўскага раёна. Ёй удалося выбіць ворага з вёскі, але неўзабаве той распачаў контратаку пры падтрымцы самаходных артылерыйскіх установак «Фердынанд». Дрынь і камандзір роты Уткін з супрацьтанкавымі гранатамі кінуліся пад дзве з іх, цаной свайго жыцця падарваўшы іх. Астатнія «Фердынанды» былі вымушаныя павярнуць назад. Дзеянні Дрыня і Уткіна спрыялі паспяховаму адбіцці контратакі. За гэты бой яны абодва былі пасмяротна прадстаўлены да звання Герояў Савецкага Саюза. Дрынь быў першапачаткова пахаваны на могілках у вёсцы Колатаўка Рагачоўскага раёна, але ў 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле у Парку Піянераў Рагачова[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Савелій Дрынь пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Дрыня ўстаноўлена стэла на Алеі Герояў ва Унечы[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads