Савелій Яфімавіч Паўлаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Савелій Яфімавіч Паўлаў (нар. 1934, в. Самуйлы, цяпер Браслаўскі раён) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Самуйлы. Член КПСС з 1956 года.

З 1953 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 19532010 гг. — журналіст раённай газеты, вайсковец Савецкай арміі, намеснік рэдактара, рэдактар Браслаўскай раённай газеты «Звязда», загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена», сакратар Маладзечанскага абкама, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМ Беларусі, супрацоўнік апарата ЦК Кампартыі Беларусі, першы намеснік загадчыка, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Кампартыі Беларусі, рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы, прафесар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прафесар Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 8-11-га скліканняў. Дэлегат XXV і XXVI з’ездаў КПСС.

Жыве ў Беларусі.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрагу навуковых прац у галіне навуковага даследавання масавага друку, сацыялогіі і метадалогіі кіравання, геапалітыкі, парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Бібліяграфія

  • Деятельность Компартии Белоруссии по повышению роли печати в коммунистическом воспитании трудящихся. (1966—1970 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.00. — Минск, 1971. — 247 с.
  • Комсомол — университет воспитания / С. Е. Павлов. — Москва: Молодая гвардия, 1962
  • Человек идет в жизнь… (Беседы на морально-этические темы) / С. Е. Павлов. — Минск: Беларусь, 1964. — 47 с.
  • Слово-оружие: О науч. основах эффективности печати. — [Минск] : [Беларусь], [1970]. — 304 с.; 17 см.
  • Формирование коммунистической идейности трудящихся : Из опыта парт. орг. Белоруссии / С. Е. Павлов. — М. : Знание, 1984. — 63 с.; 20 см.
  • У всех на виду : Гласность — орудие перестройки массово-полит. работы парт. орг. / С. Е. Павлов. — М.: Политиздат, 1989. — 157 с.
  • Экология : Будет ли страшный суд? / С. Е. Павлов. — Минск : Ураджай, 1999. — 319, [1] с.; 20 см.

Таксама аўтар публіцыстычных кніг «Каштаны наливаются гневом», «Репортаж с борта Земли», «Вендетта по-американски», «Осторожно: глобализм!» і інш.

Спасылкі

  • Депутаты Верховного Совета Белорусской ССР 11-го созыва — Минск, 1986.
  • Паўлаў
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads