Сагавая пальма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сагавая пальма
Remove ads

Сагавая пальма (Metroxylon sagu) — шматгадовая вечназялёная расліна. Паходзіць з нізінных трапічных лясоў Паўднёва-Усходняй Азіі і Новай Гвінеі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Знешні выгляд

Расліны з падземнымі разгалінаванымі каранямі і шматлікімі стваламі вышынёй 8 — 12 м. Лісце перыстае даўжынёй 4 — 6 м. Кветкі з'яўляюцца ва ўзросце 15 — 20 гадоў і пасля прынашэння пладоў адміраюць. Размнажаюцца атожылкамі, якія ўтворацца ў аснаванні ствала пасля перыяду красавання.

Выкарыстанне

З сярэдняй часткі ствала атрымоўваюць сага — прадукт, надзвычай багаты крухмалам. У некаторых частках Новай Гвінеі аладкі з сага з'яўляюцца асноўнай штодзённай ежай. Высушанае лісце і парасткі выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял для дахаў, сценак жытла, а таксама плытоў.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads