Сакалішчанскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакалі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сакалішча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года ў склад Клясціцкага сельсавета перададзены вёскі Абухава і Купелішча[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сакалішчанскага сельсавета 13 населеных пунктаў[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Клясціцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Валатоўкі і Галоўчыцы)[3] 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Клясціцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя» (Валатоўкі, Галоўчыцы, Забалоцце, Купелішча і Маркова)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 626 чалавек[5], з іх 90,1 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 481 чалавек[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads