Сакрат Яновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакрат Яно́віч (4 верасня 1936, Крынкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 17 лютага 2013, Крынкі[2]) — польскі беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг. Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1971), старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976—1981).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і шаўца. Скончыў Беластоцкі электратэхнікум (1955). Працаваў брыгадзірам электраманцёраў на баваўняным камбінаце пад Беластокам. Перакладчык, потым журналіст у газеце «Ніва» (з 1956). Загадчык арганізацыйнага аддзела Галоўнага праўлення Беларускага грамадска‑культурнага таварыства (1959—1962). У 1960 скончыў завочнае аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута ў Беластоку. У 1958—1970 супрацоўнічаў са Службай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі, назіраючы за асяродкам газеты «Ніва», а таксама Беларускага грамадска-культурнага таварыства (у 2007 прызнаўся пра гэта ў люстрацыйнай анкеце).[3] Калі ён разарваў супрацоўніцтва са спецслужбамі, у 1970 яго звольнілі з «Нівы» нібыта «за беларускі нацыяналізм»[2], застаўся беспрацоўным, нейкі час рабіў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. Скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1973). Інструктар-метадыст Беластоцкага гарадскога Дому культуры (2-я пал. 1970-х), тэхнічны рэдактар «Нівы» (1-я пал. 1980‑х). Старшыня Беларускага дэмакратычнага аб’яднання (утворана на пач. 1990). Напачатку XXI ст. займаўся актыўнай літарганізатарскай дзейнасцю, у яго Villa Socrates праходзілі шматлікія беларускія і міжнародныя інтэлектуальныя спатканні.
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў апавяданнем у 1956 («Ніва», Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах.
Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. Сакрат Яновіч напісаў каля 30 кніг. Яго польскамоўнае эсэ «Беларусь, Беларусь» (1987) называюць публікацыяй найбольш вядомай польскаму чытачу, літартуразнаўца Альжбета Дамбровіч заўважае, што гэта антыпольскі твор, які быў напісаны з гледзішча штораз меншай нацыянальнай меншасці, якая працягвае раставаць, і аўтар яго ішоў на свядомую правакацыю. У кнізе «Доўгая смерць Крынак» (1993) Сакрат Яновіч прарочыць смерць сваёй малой радзімы, апакаліпсіс невялікага мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае доўгую і пакручастую гісторыю.
Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я. Брыля (Варшава, 1979), п’есу Я. Шабана «Шрамы» (для Драматычнага тэатра імя Я. Вянгеркі ў Беластоку).
Remove ads
Узнагароды
Сярэбраны Крыж заслугі.
Бібліяграфія
- «Загоны», апавяданні (Беласток, 1969);
- «Wielkie miasto Białystok» («Вялікі горад Беласток»), мініяцюры (1973);
- «Не пашанцавала» (Беласток, 1978);
- «Zapomnieliska» («Забыцці»), мініяцюры (Вроцлаў, 1978);
- «Сярэбраны яздок», проза (Мінск, 1978);
- «Ściana» («Сцяна»), аповесць (Ольштын, 1979);
- «Małe dni» («Малыя дні»), мініяцюры (Варшава, 1981);
- «Samosiej» («Самасей»), аповесць (Варшава, 1981);
- «Trzecia pora» («Трэцяя пара»), мініяцюры (Варшава-Беласток, 1983);
- «Miniatures» («Мініяцюры»), мініяцюры (бел., англ.; Лондан, 1984);
- «Srebrny jeździec» («Сярэбраны яздок»), гістарычнае апавяданне (Варшава, 1984);
- «Białoruś, Białoruś» («Беларусь, Беларусь»), эсэ (1987);
- «Terra Incognita: Białoruś» («Terra Incognita: Беларусь»), эсэ (1993);
- «Dolina pełna losu» («Даліна, поўная лёсу»), аповесці (1994);
- «Nasze tysiąc lat» («Нашая тысяча гадоў»), размовы з Юр’ем Хмялеўскім (2000);
- «Ojczystość. Białoruskie ślady i znaki» («Айчына. Беларускія сляды і знакі»), зборнік эсэ (2001);
- «Хатняе стагоддзе», аповесць (Крынкі, 2008)[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads