Саламандра (фільм, 1981)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Саламандра» (англ.: The Salamander, італ.: La salamandra) — фільм у жанры палітычны трылер рэжысёра Петэра Цынера, які выйшаў на экраны ў 1981 годзе.
Дэбютны фільм Цынера пастаўлены паводле аднайменнага бэстсэлера 1973 года папулярнага аўтара трылераў Марыса Уэста. Фільм расказвае пра расследаванне забойства начальніка штаба італьянскай арміі, якое вядзе палкоўнік італьянскай контрразведкі Дантэ Матучы (Франка Нера). Дантэ знаходзіць новыя факты, якія сведчаць пра падрыхтоўку ў краіне неафашысцкай змовы, нарастае і колькасць ахвяр сярод людзей, уцягнутых у расследаванне. У рэшце рэшт, з дапамогай уплывовага прамыслоўца і героя вайны, вядомага пад псеўданімам Саламандра (Энтані Куін), Дантэ знаходзіць і выкрывае вінаватых, а таксама прадухіляе змову з мэтай звяржэння ўрада краіны.
Прэм’ера фільма адбылася ў Вялікабрытаніі ў 1981 годзе. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 23 траўня 1983 года.
Remove ads
Зноскі
- http://www.imdb.com/title/tt0083024/ Праверана 8 красавіка 2016.
- http://www.filmaffinity.com/en/film685055.html Праверана 8 красавіка 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads