Клаўдзія Кардынале
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаўдзія Кардынале[6] (італ.: Claudia Cardinale; імя пры нараджэнні — Клод Жазефіна Роз Кардынале італ.: Claude Josephine Rose Cardinale); 15 красавіка 1938[1][2][…], Хальк-эль-Уэд, вілает Туніс — 23 верасня 2025[3][4], Немур, Метраполія Францыі[5][4]) — італьянская актрыса.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 15 красавіка 1938 года ў Ла-Гулет (Туніс).
У 1957 годзе была прызнана самай прыгожай італьянкай Туніса і атрымала запрашэнне на Венецыянскі кінафестываль, дзе яе заўважыў прадзюсар Франка Крыстальдзі і прапанаваў доўгатэрміновы кантракт са сваёй прадзюсарскай кампаніяй «Vides». У 1958 годзе дэбютавала ў фільме Марыа Манічэлі «Звычайныя незнаёмцы», дзе сыграла ролю простай дзяўчынкі з Сіцыліі. У 1965 годзе Кардынале атрымала прэмію «Срэбная стужка» за найлепшую жаночую ролю ў фільме Луіджы Каменчыні «Нявеста Бубэ». Знялася ў звыш 120 кінакарцінах і серыялах. Яе партнёрамі на здымачнай пляцоўцы былі Марчэла Мастраяні, Генры Фонда, Марлан Бранда, Ален Дэлон, Джэрэмі Айранс і Берт Ланкастэр.Здымалася ў фільмах італьянскіх рэжысёраў Лукіна Вісконці і Федэрыка Феліні.
Другм раз была замужам за Паскуале Скуіцьеры.
З канца 1980-х жыла ў Парыжы. Напісала ў суаўтарстве і ў 2006 годзе выдала кнігу «Le stelle della mia vita» («Зоркі майго жыцця»). З сакавіка 2000 года з’яўлялася Паслом Добрай волі ЮНЕСКА па правах жанчын. Валодала французскай, італьянскай, іспанскай, англійскай і арабскай мовамі.
Памерла 23 верасня 2025 года.
Remove ads
Фільмаграфія
- 1960 — «Рока і яго браты» — Джынета, жонка Вінчэнца
- 1962 — «Картуш» — Венера
- 1962 — «Леапард» — Анджэліка Седара
- 1963 — «Восем з паловай» — Клаўдзія
- 1966 — «Прафесіяналы» — місіс Марыя Грант
- 1968 — «Аднойчы на Дзікім Захадзе» — Джыл Макбэйн
- 1968 — «Дзень савы» — Роза Нікалозі
- 1981 — «Саламандра» — Алена Лепарэла
- 1991 — «Майрык» — Майрык
- 2012 — «Мастак і яго мадэль» — Леа
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads