Салерна (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Кампанія, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салерна (італ.: Provincia di Salerno) — правінцыя ў Італіі, у паўднёвай частцы вобласці Кампанія, на ўзбярэжжы Тырэнскага мора. Паверхня большай часткай гарыстая (адрогі Апенін) за выключэннем узбярэжжа Салернскага заліва, з рачной далінай, якая распасціраецца ад заліва ў паўночна-ўсходнім кірунку. Галоўныя вяршыні Монтэ-Чарваці — 1899 м, Монтэ-Польверак’ё — 1790 м, Монтэ-Альбурна — 1742 м, Монтэ-Сакра — 1704 м. Пшаніца, маіс, струковыя, лён, пянька, бавоўнік, алівы, вінаград, смоквы, садавіна. Жывёлагадоўля (асабліва авечкагадоўля) і рыбалоўства. Фабрыкі баваўняныя (прадзенне, тканіна і паркалёванне), шаўкаматальныя, пісчапапяровыя, шкляныя і гарбарныя. Адміністрацыйны цэнтр — Салерна.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads