Салон (паэт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сало́н (Σόλων, паміж 640 і 635 — каля 559 да н.э.) — афінскі палітык, заканадаўца і паэт, адзін з «сямі мудрацоў» Старажытнай Грэцыі.
Асноўнай крыніцай нашых звестак пра Салоне служыць «Афінская палітыя» Арыстоцеля, а таксама познія жыццяпісы Салона, складзеныя Плутархам і Дыягенам Лаэрцкім.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Сын Эксекестыда, паходзіў са збяднелага знатнага роду. У канцы 7 ст. да н.э. праславіўся як военачальнік у вайне Афін з Мегарай за востраў Саламін, які апеў у сваёй элегіі і такім чынам набыў шырокую вядомасць. У 594 да н.э. быў абраны ў Афінах архонтам і пасрэднікам па ўладкаванні грамадскіх спрэчак. Займаючы пасаду архонта, Салон правёў рад сацыяльна-палітычных рэформ, ліквідаваў даўгі сялян і забараніў даўгавое рабства, паставіў палітычныя правы грамадзян у залежнасць ад іх даходаў з зямельных участкаў. На аснове маёмаснага цэнзу ўсё насельніцтва незалежна ад паходжання падзяліў на 4 разрады, у адпаведнасці з якімі і вызначалася ступень іх палітычных праў і абавязкаў у дзяржаве. Рад яго рэформ былі праведзены ў інтарэсах гандлёва-рамесных слаёў грамадства, правёў уніфікацыю мер, вагі і валюты.
Яго рэформы нанеслі моцны ўдар па родавай зямельнай арыстакратыі, абмежавалі ўладу архонтаў і Арэапага, і стварылі перадумовы для развіцця афінскай рабаўладальніцкай дэмакратычнай дзяржавы, для кіравання якой быў створаны Савет 400 і найвышэйшы судовы орган — суд прысяжных (гелія). Рэфарміраваў усе віды афінскага права, апрача крымінальнага, унёс змены ў сямейнае і родавае права, дазволіў кожнаму пакрыўджанаму прыносіць скаргі на несправядлівасць. Разам з тым Салон быў адным з першых антычных паэтаў, які пісаў элегіі, ямбы і павучальныя вершы.
Верагодных выяваў (вядомых статуй з Саламіну і Афінаў, або копіяў з іх) дасюль не ўдалося знайсці, а мазаіка з Баальбека няпэўная. Магчыма, партрэтам Салона з’яўляецца партрэт, які прыпісваецца Фалесу[4].
Remove ads
Зноскі
- Cadoux T. J. Solon // Encyclopædia Britannica Праверана 14 верасня 2022.
- Любкер Ф. Solon // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1262–1300.
- Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
- Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads