Саліх-рэіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саліх-рэіс (прыбл. 1488 — 1568) — турэцкі карсар і адмірал асманскага флоту.
Remove ads
Біяграфія
Саліх-рэіс зарэкамендаваў сябе як здольнага і ўмелага камандзіра як на моры, так і на сушы.
У 1529 годзе, разам з Айдзін-рэісам ён прымаў удзел у марской бітве з Іспаніяй ля вострава Фарментэра (Балеарскія астравы) знішчыўшы іспанскі флот разам з камандуючым.
Ён камандаваў правым флангам падчас знакамітай Прэвезскай бітвы , дзе асманскі флот пад правадырствам Хайрадзіна Барбаросы разграміў праўзыходны па сіле флот Свяшчэннай Лігі.
У 1551 годзе за бліскуча праведзеную кампанію па заваёве Трыпалітаніі (сумесна з Тургут-рэісам і Сінан-пашой ) яму быў падараваны тытул пашы і пост бейлербея Алжыра. Адначасова ён зрабіўся адміралам усяго асманскага флоту ў заходнім Міжземнамор'і. Пазней стараннямі Саліх-рэіса да Асманскай імперыі былі далучаны зямлі Марока, з прычыны чаго ўлада стамбульскіх уладароў распаўсюдзілася да самай Атлантыкі.
Памёр неўзабаве пасля няўдалай аблогі Мальты, у 1568 годзе.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads