Самарана (сыр)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Самарана (сыр)
Remove ads

«Самарана» (ісп.: Zamorano — «саморскі») — іспанскі цвёрды сыр з пастэрызаванага авечага малака з правінцыі Самора ў Кастыліі і Леоне. Сырная галоўка цыліндрычнай формы вагой ад 1,5 да 4 кг мае рабрыстую скарынку жаўтлявага або цёмна-шэрага колеру. Самарана адрозніваецца насычаным сметанковым кіславата-салёным пікантным смакам. Вырабляецца з малака авечак парод чура і кастыльская. Перыяд паспявання складае не менш за шэсць месяцаў. Часам для надання рэзкага смаку падчас выраблення дадаткова апускаецца ў аліўкавы алей.

Thumb
Самарана
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads