Самуэль Геранім Коцел
(пам. 1685) падкаморы ашмянскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самуэль Геранім Коцел (польск.: Samuel Hieronim Kociełł; ? — 10 кастрычніка 1685) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Коцелаў (Катлоў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Яраша.
Пісар скарбовы літоўскі ў 1649—1666 гадах, войскі старадубскі ў 1652—1658 гадах, ашмянскі падкаморы з 1666 года і маршалак з 1678 года, стараста скірстымонскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам для рэвізій скарбу ВКЛ.
Заклаў падмурак заможнасці роду. У 1653 годзе купіў частку Беніцы, набываў вёскі ў Сапегаў, з 1668 года трымаў Шавельскую эканомію.
Remove ads
Літаратура
- Валерый Пазднякоў. Катлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads