Самуіл Іахімавіч Пазняк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Самуіл Іахімавіч Пазняк (нар. 7 лістапада 1897, Мінск — 2 верасня 1966, Мінск) — беларускі хімік-тэхнолаг, спецыяліст у галіне біятэхналогіі харчовых прадуктаў. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Хуткія факты Самуіл Іахімавіч Пазняк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (хімічны факультэт, 1924).

Працаваў у Мінскім губернскім упраўленні па эвакуацыі палонных і бежанцаў (1918—1920, камендант), Цэнтральнай хімічнай лабараторыі Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР (1924—1925, стажор), Маскоўскім піваварным заводзе (з 1925, памочнік майстра), Белхарчтрэсце Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР (Цэнтральная хімічная лабараторыя, загадчык лабараторыі), Навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці БССР (з 1932, намеснік дырэктара на навуцы, дырэктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1928, дацэнт кафедры брадзільнай вытворчасці, у 1939—1941 і з 1947 — загадчык кафедры тэхналогіі харчовых вытворчасцей, у 1939—1941 і 1945—1947 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: піваварная вытворчасць.

Пахаваны на Усходніх могілках (сектар 26, рад 15, участак 6), г. Мінск.

Remove ads

Узнагароды

Ордэн «Знак Пашаны» (1944), Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) і інш[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads