Самхіта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самхі́та (санскр.: संहिता IAST: saṃhitā «сабранае разам») — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння шэрагу свяшчэнных тэкстаў індуізму. Самхіты — гэта зборы гімнаў, малітваў, заклінанняў, блаславенняў, ахвярных формул. Самхітамі завуць асноўныя метрычныя тэксты — гімны і мантры — кожнай з чатырох Ведаў. Самхітамі таксама завуць шэраг іншых, пасляведычных тэкстаў па ёзе і Аюрведзе. Прыкладамі могуць служыць: «Гхеранда-самхіта», «Каш'япа-самхіта», «Аштавакра-самхіта», «Бхрыгу-самхіта», «Ёга-яджнавалк'я-самхіта», «Брахма-самхіта», «Гарга-самхіта» і «Дэва-самхіта».
Тэрмін «Самхіта» таксама шырока ўжываецца ў назве да тэкстаў тантрычнай вайшнаўскай школы Панчаратра — з 225 вядомых тэкстаў большая іх частка мае ў сваёй назве гэты тэрмін.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads