Самцхэ-Джавахеты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Самцхэ-Джавахетыmap
Remove ads

Самцхэ-Джавахеты (груз. სამცხე-ჯავახეთი) — край, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Грузіі, размешчана на поўдні краіны мяжуе з Арменіяй і Турцыяй. Цэнтр — горад Ахалцыхэ.

Хуткія факты Самцхэ-Джавахеты, Краіна ...

Самцхэ-Джавахеты у дахрысціянскія часы ўваходзіла ў склад Іверыі з II стагоддзя да н. э., іверыя ў барацьбе са з'явішыміся армянскімі царствамі страціла паўднёвую частку сваіх тэрыторый і Самцхэ-Джавахеты ўвайшла ў склад старажытнай дзяржавы Вялікай Арменіі[2][3].

У IX — пачатку X стагоддзястаўшы абхазскім царом Баграт III з дынастыі Баграціёні аб'яднаў усе грузінскія княствы, тым самым стаўшы першым царом аб'яднанай Грузіі. Самцхэ і Джавахеты былі далучаеы да Грузіі ў 1008 г.

У 1490 годзе, пасля распаду адзінай Uрузіі тэрыторыя Самцхэ і Джавахеты ўваходзіла ў склад грузінскага княства Самцхэ-Саатабага.

У 15901625 гадах тэрыторыя княства паступова скарачалася, царству прыходзілася весці барацьбу з экспансіяй Асманскай імперыі, неўзабаве самцхійская дзяржаўнасць была канчаткова ліквідавана і тэрыторыя акупавана Асманскай імперыяй.

У 18281829 гадах пасля руска-туроцкай вайны Самцхэ і Джаванеты былі вызвалены і потым уключаны ў склад Тыфліскай губерні.

На сённяшні дзень уваходзіць у склад Грузіі і ўключае вобласці Месхетыя і Джавахетыя.

Галоўнай гістарычнай славутасцю з'яўляюцца пячорныя манастыры Вардзіа (заснаваны царыцай Тамарай[4] у 1185) і Ваніс Квабебі  (руск.) (VIII ст.). У краі знаходзіцца Баржомі з сусветна вядомай мінеральнай вадой.

Праз рэгіён праходзяць нафтапровад Баку — Тбілісі — Джэйхан і Паўднёвакаўказскі нафтапровад.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 19 верасня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. Страбон. География. Книга XI. ancientrome.ru. Праверана 22 кастрычніка 2015.(недаступная спасылка)
  3. Область Великой Армении Гугарк по Страбону. wiki.armenia.ru. Праверана 22 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads