Самшыт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Самшыт
Remove ads

Самшыт[1] (Búxus) — род раслін сямейства самшытавых. Налічвае больш за 50 відаў (па іншых звестках 70). Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. На Беларусі інтрадукаваны самшыт вечназялёны.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя хмызнякі і дрэўцы, растуць павольна, дасягаюць да вышыні 2—12 м (зрэдку 15—20 м). Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка.

Драўніна самшыта («пальмавае дрэва») светла-жоўтая, трывалая, ідзе на дробныя дэкаратыўныя вырабы. З-за ўтрымання алкалоідаў усе часткі расліны з’яўляюцца атрутнымі, нават пылок[2]. Таму мёд з самшыту ўжываць небяспечна.

Remove ads

Зноскі

  1. Самшыт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.143

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads