Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (правінцыя)
правінцыя ў Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Правінцыя Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (ісп.: Provincia de Santa Cruz de Tenerife) — астраўная правінцыя Іспаніі ў складзе аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы. Адміністрацыйны цэнтр — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.
Remove ads
Гісторыя

Правінцыя была ўтворана ў 1927 годзе, калі правінцыя Канарыя (сталіца Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ) была падзелена на дзве правінцыі: Лас-Пальмас і правінцыю Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.
У 1982 годзе абедзве правінцыі сталі часткай новастворанай Аўтаномнай супольнасці Канарскіх астравоў[1].
Адміністрацыйны падзел
Правінцыя ўключае ў сябе 54 муніцыпальных утварэнняў, размешчаных на астравах Тэнэрыфэ (самы густанаселены востраў у Іспаніі), Ла-Пальма, Ла-Гамера і Эль-Ера.
Нацыянальныя паркі
У правінцыі ёсць тры нацыянальныя паркі — больш, чым у любой іншай правінцыі Іспаніі.
- Нацыянальны парк Гарахонай — створаны ў 1981 годзе, ён быў абвешчаны ў 1986 аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Займае плошчу 39.5 км²
- Нацыянальны парк Кальдэра дэ Табурыентэ — створаны ў 1954 годзе, у 2002 быў абвешчаны Сусветны біясферны запаведнік. Займае плошчу 46.9 км².
- Нацыянальны парк Тэйдэ — створаны ў 1954 годзе, быў абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2007. Ён займае плошчу 189,9 км², гэта найстарэйшы і найбуйнейшы нацыянальны парк на Канарскіх астравах і адзін з найстарэйшых ў Іспаніі.
- Парк Кальдэра дэ Табурыентэ
- Парк Гарахонай
- Парк Тэйдэ
Насельніцтва


Зноскі
- Ley Orgánica 10/1982, de 10 de agosto, reformada por Ley Orgánica 4/1996, de 30 de diciembre. Estatuto de Autonomía de Canarias (ісп.) (PDF; 375 kB) (30 снежня 1996). Праверана 13 верасня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads