Сан-Ладзара-дэльі-Армені
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан-Ладзара-дэльі-Армені (у перакладзе армянскі востраў Святога Лазара; вен.: San Làzaro dei Armeni, італ.: San Lazzaro degli Armeni, арм.: Սուրբ Ղազար կղզի, руск.: Остров Святого Лазаря) — невялікі востраў у паўднёвай частцы Венецыянскай лагуны паміж астравамі Ліда і Сан-Сервала (Італія), адзін з асноўных сусветных цэнтраў армянскай культуры.
Remove ads
Гісторыя
З XII стагоддзя на востраве знаходзілася карантынная станцыя, а пазней — венецыянскі лепразорый Св. Лазара (апекуна пракажоных), які і даў назву востраву.
З XVI стагоддзя востраў быў пакінуты людзьмі. У 1717 годзе сюды прыбыў армянскі каталіцкі манах Манук дзі П'етра (Мхітар Севастыйскі), які раней збег разам з групай паслядоўнікаў з Марэі, якая стала арэнай ваеннага супрацьстаяння паміж Венецыяй і Асманскай імперыяй, і аддаўся пад заступніцтва Папы рымскага. Абшчына пабудавала на востраве манастыр, царкву, бібліятэку (звыш 150 тыс. тамоў) і ператварыла востраў у цэнтр арыенталісцкіх даследаванняў.
У 1816 годзе на востраве часта спыняўся Байран, які знаёміўся з армянскай культурай і вывучаў армянскую мову[1]. Пакой, дзе жыў Байран, цяпер выкарыстоўваецца як яго музей.
У наш час на востраве манахамі праводзяцца экскурсіі, падчас якіх наведнікі знаёмяцца з вялікай калекцыяй усходніх старажытнасцей, што ўключае цалкам захаваную егіпецкую мумію.
Remove ads
Галерэя
- Манастырская званіца
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads