Сан-Марка (Рым)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан-Марка (лац.: Sancti Marci) — трохнефная тытулярная базіліка ў Рыме, на плошчы Сан-Марка, акружаная Палацца Венецыя.
Царква была пабудавана ў 336 годзе ў гонар апостала Марка і перабудавана ў 828—844 гадах. У 1455—1471 гадах частка яе была выбудавана нанова па даручэнні кардынала П'етра Барба і стала часткай яго палаца (Палацца Венецыя). У 1740—1750 гадах унутранае ўбранне царквы было адрэстаўравана ў барочным стылі.
Апсіда царквы ўпрыгожана мазаікай IX стагоддзя, якая адлюстроўвае Хрыста сярод апосталаў і святых, а таксама Папы Рыгора IV з квадратным німбам. У руках Папа трымае макет царквы.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads