Сан-Марка (Фларэнцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан Ма́рка (італ.: San Marco) — агульная назва комплексу, які складаецца з царквы Святога Марка (італ.: Basilica di San Marco) і жаночага манастыра, у наш час ператворанага ў музей (італ.: Museo Nazionale di San Marco). Размешчаны на плошчы Святога Марка (італ.: Piazza di San Marco) у Фларэнцыі.
Remove ads
Музей
Настаяцелем Сан Марка ў 1491—1498 гадах быў вядомы дамініканскі святар Джыралама Саванарола. Захавалася і даступная для наведвання келля, у якой ён жыў, а таксама яго партрэт, выкананы яго прыхільнікам Фра Барталамеа.
Манастыр Сан Марка ўтрымлівае вялікую колькасць прац, галоўным чынам, фрэсак, італьянскіх мастакоў эпохі Ранняга Адраджэння, у тым ліку, Фра Беата Анджэліка, Беноца Гацолі, Даменіка Гірландаё, Фра Барталамеа, Алесіа Бальдавінеці і шматлікіх іншых. Асабліва варта адзначыць працы Фра Беата Анджэліка: «Дабравешчанне», «Распяцце», «Страшны суд» і алтарны абраз «Мадонна са святымі».
Унутры манастыра захаваўся ўнікальны твор архітэктуры фларэнційскага Рэнесансу — аркада Сан Антоніа, створаная Мікелоца дзі Барталамеа. Музей Сан Марка знакаміты таксама вялікай калекцыяй рукапісаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, пабудаванай гэтым жа архітэктарам.
Фра Анджэліка. «Дабравешчанне» (фрэска ў калідоры музея) Фра Анджэліка. «Дабравешчанне» (фрэска на трэцім паверсе) Фра Анджэліка. «Дабравешчанне» (тэмпера ў музеі)
Remove ads
Зноскі
- Sistema Cultura Праверана 31 студзеня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads