Фра Беата Анджэліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фра Беата Анджэліка
Remove ads

Фра Беата Анджэліка (Анжаліка, італ.: Fra Beato Angelico, літар. «Брат Блажэнны Анёльскі», уласнае імя Гвіда дзі П’етра, італ. Guido di Pietro, імя ў пострыгу Джавані дзі Ф’езоле), (1400—1455) — італьянскі мастак эпохі Ранняга Адраджэння, дамініканскі манах.

Хуткія факты Фра Беата Анджэліка, Імя пры нараджэнні ...
Thumb
«Мадонна з дзіцем і святымі Дамінікам і Тамашам Аквінскім»
Remove ads

Імя

Вазары назваў мастака «анёльскім» (італ. Angelico); дзякуючы яму мастак стаў вядомы пад імем Фра (брат, манах) Анджэліка. Вельмі рана яго пачалі называць Беата Анджэліка, гэта значыць Блажэнны Анджэліка, але Ватыкан афіцыйна прылічыў яго да ліку блажэнных толькі ў 1984 годзе. З гэтага моманту ён стаў лічыцца нябесным заступнікам усіх мастакоў[7].

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў 1400 годзе ў Вік’ё нэль Муджэла (Vicchio nell Mugello, паблізу Фларэнцыі). Уступіў у дамініканскі манастыр у Ф’езоле ў 1418.

Настаўнік не вядомы. Пачынаў дзейнасць з ілюстрацый рэлігійных кніг. Праца з буйнымі формамі пачалася з роспісу алтароў ў 1428? — 1433 гадах у манастыры Сан-Марка (Фларэнцыя), тады некалькі манахаў з Ф’езолы пераехалі ў Фларэнцыю, каб распісваць адбудаваны Мікелоца манастыр. У 1445 годзе Анжаліка выклікаў у Рым Папа Яўген IV распісваць фрэскі цяпер не існуючай царквы Хрышчэння ў Ватыкане.

У 1447 годзе са сваім вучнем Беноца Гоцалі распісваў фрэскі царквы ў Арвіета, а ў 1447—1450 гадах сцены капэлы Нікаліна ў палацы Папаў у Ватыкане. Іншымі яго вучнямі былі Антоніяца Рамана  (руск.) — важная постаць італьянскага жывапісу XV стагоддзя і Занобі Строцы — мастак і мініяцюрыст.

Памёр у 1455 годзе, у Рыме. Пахаваны ў царкве Санта-Марыя-сопра-Мінерва, дзе яго магіла існуе да гэтага часу. Памяць благаслаўлёнага Фра Анжаліка святкуецца 18 лютага.

Для творчасці Фра Анджэліка ўласціва прастата каляровых рашэнняў, якая мяжуе з наіўнасцю, мяккі лірызм, уласцівы шматлікім майстрам кватрачэнта, шырокае выкарыстанне золата.

Remove ads

У мастацкай літаратуры

Блакіт нябёс, бясхмарны і бяздонны,
І чырвань, што была ў крыві маёй…
І, быццам Фра Анджэліка мадонну,
Прыкленчыўшы, малюю вобраз твой.

Максім Танк. З верша «Ноч без цябе».

Галерэя

Зноскі

1. National Gallery of Art - Collection

2. RKDartists

3. Angelico (fra) // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Angelico (Fra Angelico) Beato // The Fine Art Archive — 2003.

5. mutualart.com — 2008.

6. Искусство № 17, 2011 г.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads