Сан-Паала-фуоры-ле-Мура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Паала-фуоры-ле-Мураmap
Remove ads

Базіліка Святога Паўла за мурамі (італ.: Basilica di San Paolo fuori le Mura; Сан-Па́ала-фуоры-ле-Мура) — адна з чатырох вялікіх, або папскіх, базілік Рыма (разам з саборам св. Пятра, саборам св. Іаана Латэранскага і базілікай Санта-Марыя-Маджорэ). У адрозненне ад усіх астатніх размешчана за Аўрэліянавымі сценамі, у паўднёвай частцы Вечнага горада. У 1980 г. ўнесена ў Спіс сусветнай спадчыны.

Хуткія факты Сан-Паала-фуоры-ле-Мура, Краіна ...
Thumb
Remove ads

Гісторыя

Закладзена імператарам Канстанцінам на месцы меркаванага пахавання св. Паўла (у 2006 г. археолагі абвясцілі, што знайшлі яго саркафаг пад храмам). У 386 г. Феадосій I палічыў тую царкву невялікай і пачаў будаўніцтва вялікага храма. Будаўніцтва скончылася у часы Папы Льва I. Паэт Прудэнцый апеў яе прыгажосць для імператара Ганорыя.

Папа Рыгор Вялікі заняўся разнастайнымі паляпшэннямі храмавай архітэктуры; пры ім побач з саборам ўжо дзейнічалі два манастыры, мужчынскі і жаночы. У IX стагоддзі ўсю акругу разрабавалі сарацыны, што прымусіла Папу Яна VIII умацаваць рэлігійны комплекс, які быў вылучаны ў асобны горад пад назвай Джаваніполі.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads