Сан-Хасэйскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан-Хасэйскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: San Jose State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Хасэ ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт заснаваны ў 1857 годзе і з'яўляецца старэйшым дзяржаўным універсітэтам на Ціхаакіянскім узбярэжжы ЗША і заснавальнікам кампуса Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Размешчаны ў цэнтры горада Сан-Хасэ, галоўны кампус месціцца на плошчы ў 62 га. Універсітэт прапануе 150 праграм атрымання ступені бакалаўра, 95 ступеняў магістра, 5 доктарскіх ступеняў. Восенню 2022 года агульная колькасць студэнтаў складала 35 751, у тым ліку амаль 8 900 аспірантаў і магістрантаў. Студэнцкая супольнасць універсітэта з'яўляецца адной з самых этнічна разнастайных у ЗША. Па стане на восень 2022 года колькасць замежных студэнтаў была самай высокай сярод усіх устаноў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Унверсітэт нязменна ўваходзіць у шэраг вядучых пастаўшчыкоў кадраў для тэхналагічных фірм Крамянёвай даліны.
Remove ads
Структура
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж вышэйшай адукацыі
- Каледж здароўя і гуманітарных навук
- Каледж гуманітарных навук і мастацтваў
- Каледж прафесійнай і глабальнай адукацыі
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж сацыяльных навук
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads