Сапрана (тэлесерыял)

амерыканскі крымінальны драматычны тэлесерыял (1999–2007) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сапрана (тэлесерыял)
Remove ads

«Сапрана», або «Клан Сапрана» (англ.: The Sopranos) — амерыканскі крымінальны драматычны тэлесерыял, створаны Дэвідам Чэйзам.

Хуткія факты Сапрана, Жанр ...

Серыял трансліраваўся на канале HBO з 10 студзеня 1999 года па 10 чэрвеня 2007 года і ўключаў у сябе шэсць сезонаў і 86 эпізодаў.

Шырока прызнаны адным з найвялікшых і найбольш уплывовых тэлесерыялаў усіх часоў[2][3][4][5][6][7]. Серыял заваяваў мноства ўзнагарод, уключаючы прэмію Пібадзі за першыя два сезоны, 21 прэмію «Эмі» і пяць прэмій «Залаты глобус». Ён быў прадметам крытычнага аналізу, спрэчак і пародый; ён таксама спарадзіў кнігі[8], відэагульню[9], альбомы саўндтрэкаў, падкасты і тавары[10]. Некалькі членаў акцёрскага складу і здымачнай групы шоу былі ў значнай ступені невядомыя публіцы, калі серыял пачаўся, але з таго часу дабіліся поспеху ў кар’еры[11][12][13][14]. У 2013 годзе Гільдыя сцэнарыстаў Амерыкі назвала «Сапрана» найлепшым серыялам усіх часоў[15]. У 2016 і 2022 гадах серыял заняў першае месца ў спісе часопіса Rolling Stone «100 найвялікшых тэлешоў усіх часоў»[5][16].

Remove ads

Сюжэт

Мафіёзны бос Паўночнага Джэрсі Тоні Сапрана эфектыўна вырашае праблемы «сям’і». Але з уласнай раднёй сітуацыя больш складаная: дзеці ад рук адбіліся, шлюб пад пагрозай, у адносінах з пажылой маці суцэльнае непаразуменне. Пасля серыі панічных атак ён вырашае таемна наведваць псіхатэрапеўта.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads