Сараеўская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сараеўская ратуша (басн.: Gradska vijećnica Sarajevo) — ратуша ў Сараеве непалёк ад Башчаршыі на рацэ Міляцка.
Remove ads
Гісторыя
Першы праект быў створаны Каралам Паржыкам, але не спадабаўся міністру Беньямін фон Калаі. Новы праект было даручана распрацаваць Аляксандру Вітаку, які пад уражаннем ад мячэцяў у Егіпце двойчы ездзіў у Каір і збіраўся пабудаваць будынак, які б спалучаў у сабе элементы ісламскай і класічнай еўрапейскай архітэктуры. Аднак неўзабаве, відавочна з-за сваёй апантанасці праектам, архітэктар звар’яцеў і скончыў жыццё самагубствам, а яго працу ў 1894 годзе працягнуў Цырыл Метод Івекавіч.
Будаўніцтва доўжылася з 1892 па 1894 год. Нарэшце, у 1896 годзе ратуша была адкрыта. У 1914 годзе на выездзе менавіта з гэтага будынка быў забіты спадчыннік аўстра-венгерскага прастола эргерцаг Франц Фердынанд, што стала нагодай для пачатку Першай сусветнай вайны. На будаўніцтва было выдаткавана 984 000 крон, з якіх 32 000 крон былі выдаткаваны на абсталяванне і прыстасаванні. Яна афіцыйна адкрыта 20 красавіка 1896, і перададзена гарадской адміністрацыі.
Пасля Другой сусветнай вайны ў 1949 годзе ў будынку размясцілася Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Босніі і Герцагавіны.
Remove ads
Знішчэнне
Падчас аблогі Сараева 25 жніўня 1992 з бібліятэкі былі выкрадзены каля 700 рукапісаў і інкунабул, а таксама ўнікальная калекцыя баснійскіх выданняў культурнага адраджэння XIX стагоддзя. Перад нападам у бібліятэцы налічвалася 1,5 млн тамоў і больш за 155 тысяч рэдкіх кніг і рукапісаў.[1] Некаторыя грамадзяне і бібліятэкары спрабавалі выратаваць частку кніг у той час як яны знаходзіліся пад снайперскім агнём, прынамсі, адзін чалавек загінуў. Аднак большасць кніг выратаваць ад пажару не атрымалася.
Remove ads
Аднаўленне
Рэстаўрацыя праводзілася ў два этапы: першы ў 1996—1997 гг. на ахвяраванні пасольства Аўстрыі[2], другі ў 2000—2004 гг. на сродкі Еўрапейскай камісіі[3].
Пасля завяршэння рамонту і рэстаўрацыі, будынак будзе выкарыстоўвацца для розных мерапрыемстваў. Апроч размяшчэння ў будынку Нацыянальнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі Босніі і Герцагавіны, там будзе размешчаны таксама сесійная зала гарадскога савета. Зала будзе выкарыстоўвацца для розных пратакольных мерапрыемстваў для ўсіх узроўняў улады, канцэрты і выстаўкі.[4]
Зноскі
- Erasing the Past: The Destruction of Libraries and Archives in Bosnia-Herzegovina Архівавана 18 студзеня 2012. (недаступная спасылка)
- Projekat obnove sarajevske Vijećnice — faza I Архівавана 4 сакавіка 2016., вэб-старонка кампаніі FCP (ням.) (англ.)
- Idejna programska rješenja funkcionalnog korištenja Vijećnice, Kantonalni zavod za zaštitu kulturno-historijskog i prirodnog naslijeđa Sarajeva, 2005.
- Sarajevo city hall reconstruction process (in Bosnian) Архівавана 10 верасня 2012.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

