Сараева
сталіца Босніі і Герцагавіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сараева (басн.: Sarajevo [sǎrajɛʋɔ]) — горад у Босніі і Герцагавіне, сталіца краіны. Размешчаны на вышыні 500 м над узроўнем мора, стаіць на берагах ракі Міляцка. Індустрыяльны і культурны цэнтр краіны.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1244 пад назвай Врхбосна. У 1435 заваяваны туркамі-асманамі. 3 1507 называецца Сараева. На гэты час прыпадае росквіт горада як гандлёвага і рамеснага цэнтра. У XVII—XIX ст. неаднаразова зруйнаваны пажарамі. 3 сярэдзіны XIX ст. адміністрацыйны і палітычны цэнтр баснійскага намесніцтва Асманскай імперыі. У 1878—1908 галоўны горад Босніі, акупіраванай Аўстра-Венгрыяй. У 1908—18 адміністрацыйны цэнтр правінцый Боснія і Герцагавіна. 28.6.1914 у Сараеве забіты аўстрыйскі наследнік прастола Франц Фердынанд (Сараеўскае забойства). Са снежня 1918 у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У ІІ сусветную вайну акупіраваны нацыстамі (1941-45). Адзін з цэнтраў Народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі 1941-45. 3 1946 сталіца Босніі і Герцагавіны. У 1984 ў Сараеве адбыліся XIV зімовыя Алімпійскія гульні. У выніку ваенных дзеянняў пач. 1990-х г. горад перажыў цяжкія разбурэнні і пашкоджанні.
Remove ads
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 1991, колькасць насельніцтва складала 429 672; на 2006 год — каля 800 000.
Гаспадарка
Тут знаходзяцца шматлікія прамысловыя прадпрыемствы (машынабудаванне, у т.л. аўтамабільная, электра-тэхнічная, радыёэлектронная прамысловасць; хімічная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая, харчасмакавая). Саматужны выраб дываноў і рамёствы.
Транспарт
Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.
Культура, адукацыя, навука
Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны. Універсітэт, кансерваторыя.
Музей Босніі і Герцагавіны. Мастацкая галерэя.
Архітэктура і планіроўка
Каларыт старога горада ствараюць пабудаваныя паводле ўсходняй традыцыі кварталы са шчыльнай планіроўкай. Захавалася сярэдневяковая Старая царква з абразамі XV—XVII ст. Узоры рэгіянальнага варыянта класічнага стылю турэцкай архітэктуры: мячэці Хусрэў-бега (1531) з мінарэтам выш. 45 м (арх. Сінан), Алі-Пашы (1561), Царова (1566) і інш., медрэсэ Хусрэў-бега (1537) і інш. Адметныя крытыя базары XVI ст. — паўпадземны безістэні Хусрэў-бега (1557, даўж. 109 м), купальны Бруса-безістэні (1557), каменныя масты — Козі (да 1550), Лацінскі (да 1565), Шэхерчэхайін (1620). 3 2-й пал. ХІХ ст. ўзводзіліся жылая забудова і грамадскія будынкі ў аўстрыйскіх архітэктурных стылях (гістарызм, сецэсіён) з выкарыстаннем усходніх (ратуша, кафедральны каталіцкі сабор) і класічных матываў (Прэзідыум урада, чыгуначнае ўпраўленне, Міністэрства фінансаў, тэатр, музей). Пабудовы 1918-45 і 2-й пал. ХХ ст. ў духу функцыяналізму: банкі, Вышэйшая педагагічная школа, чыгуначны вакзал, новыя карпусы ўніверсітэта, аэрапорт. Паводле генплана 1963 створаны новыя раёны (Габрычава).
Remove ads
Вядомыя асобы
- Эмір Кустурыца (нар. 1954) — кінарэжысёр, сцэнарыст.
- Алена Лолавіч (нар. 19841) — сербская гарналыжніца.
- Саша Чаджа (нар. 1989) — сербская баскетбалістка.
Гарады-пабрацімы
Serre Chevalier[d], Францыя (1995)
Ізмір, Турцыя (2022)[6]
Інсбрук, Аўстрыя (27 кастрычніка 1980)[7]
Аман, Іарданія (2005)
Амстэрдам, Нідэрланды
Анкара, Турцыя (1994)
Астана, Казахстан
Афіны, Грэцыя
Бад-Ішль, Аўстрыя (2015)
Баку, Азербайджан (1972)[8][9][…]
Барселона, Іспанія (1996)
Будапешт, Венгрыя (28 студзеня 1995)
Бурса, Турцыя (1979)
Венецыя, Італія (1994)
Вольфсбург, Германія (1985)
Дуброўнік, Харватыя
Дэйтан, ЗША (1999)
Заграб, Харватыя (2001)
Калгары, Канада (1986)
Каленья, Італія (1994)
Каір, Егіпет
Ковентры, Вялікабрытанія (1957)[10]
Конья, Турцыя
Кувейт, Кувейт (1998)
Кіеў, Украіна (28 лістапада 2022)[11][12]
Любляна, Славенія (2002)
Магдэбург, Германія (1977)
Мадрыд, Іспанія (2007)
Мехіка, Мексіка
Неапаль, Італія (1976)
Прата, Італія (1995)
Пула, Харватыя (21 верасня 2012)[13]
Руэй-Мальмезон[d], Францыя[14]
Сабадэль, Іспанія
Скандзічы, Італія
Скоп’е, Паўночная Македонія (2017)[15]
Стамбул, Турцыя (1997)
Тлемсен, Алжыр (1964)
Трыпалі, Лівія (1976)
Тырана, Албанія (1996)[16][17]
Ферара, Італія (1978)
/
Фрыдрыхсхафен, Германія / Бадэн-Вюртэмберг (1972)
Цяньцзінь, Кітай (1981)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads