Сарокі (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саро́кі[1] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ла́сіца, прыкладна за 9 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Варапаева, за 0,2 км ад вёскі Сарокі.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня возера 0,54 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Плошча вадазбору 2,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 6 м. Берагавая лінія слаба звілістая. Усходнія і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай частцы возера пойма шырынёй 10—30 м.
Возера бяссцёкавае.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads