Варапаева

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Варапаеваmap
Remove ads

Варапа́ева[2] — пасёлак гарадскога тыпу ў Беларусі, Цэнтр сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Паставаў, за 237 км на захад ад Віцебска, за 135 км на поўнач ад Мінска. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Глыбокім, Паставамі; чыгуначны вузел на Лынтупы, Друю, Круляўшчыну.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Варапаева ўзнікла ў XVI стагоддзі на месцы пасялення нейкага Станіслава Варапая, які згадваецца ў крыніцах 50-х гадоў XVI стагоддзя.

У апісанні размежавання маёнткаў Галбея і Дунілавічы, датаваным 1558 годам, згадваецца «дарога, што ідзе ад Станіслава Варапая да Дунілавічаў»[3]. Пазнейшае, недатаванае апісанне той жа мяжы, згадвае ў тым жа месцы «дарогу з Варапаева да Дунілавічаў», а ў іншым — «Варапаеўскія грунты», якія межавалі з грунтамі вёскі Мышкі[4].

Наступны ўспамін датуецца 1667 годам. У другой палове XVII стагоддзя Варапаева было ўласнасцю старадубскага старасты Яна Казіміра Бяганскага[5]. У 1784 годзе двор Варапаева належаў былому падскарбію літоўскаму Антонію Тызенгаўзу, пры двары існавалі млын і тартак[6].

У 1800 годзе Варапаева пазначылі на карце Дзісенскага (у склад якога ўваходзіла паселішча) і Вілейскага паветаў Мінскай губерні. У гэты час тут існаваў фальварак, уладанне графіні Пшаздзецкай. З 1843 Варапаева ўваходзіла ў склад Віленскай губерні. У 1860-я ў фальварку, які здаваўся ў арэнду і ўваходзіў у маёнтак Паставы, працавалі цагельня, вадзяны млын з сукнавальняй і карчма (шынок). У 18961897 праз Варапаева праклалі чыгунку.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Варапаева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У мястэчку меліся лесапільня і цагельня, працавалі вадзяны, паравы і электрычны млыны. Тут адбудавалі знішчаны ў Першую сусветную вайну графскі палац, дзе налічвалася звыш 20 пакояў, у тым ліку зала для танцаў, мелася багатая бібліятэка, калекцыя зброі і музычных інструментаў (па 1939 яна трапіла ў Мінск). У 1923 у Варапаеве адкрылася пачатковая школа імя Ю. Пілсудскага, клуб моладзі. Цягам 19311937 у мясцовай цяпліцы і плодагадавальніку працаваў І. Сікора. У 1934 у мястэчку збудавалі касцёл Св. Міхала, пры якім дзейнічаў Саюз каталіцкай моладзі.

У 1939 Варапаева ўвайшло ў БССР, у Дунілавіцкі раён Вілейскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1950 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка і зрабілася цэнтрам Дунілавіцкага раёна. 20 студзеня 1960 Варапаева ўвайшло ў склад Глыбоцкага, з 1962 Пастаўскага раёна.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1865 год — 465 рэвізорскіх душ у фальварку Варапаева[7].
  • XX стагоддзе: 1969 год — 4,2 тыс. чал.[8] (паводле іншых звестак — 3 тыс. чал.[9]); 1992 год — 4 тыс. чал.; 1995 год — 3,7 тыс. чал.[10]; 1999 год — 3,4 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2005 год — 3,1 тыс. чал.; 2006 год — 3,1 тыс. чал.; 2009 год — 2 857 чал. (перапіс)[11]; 2016 год — 2 571 чалавек[12]; 2017 год — 2 540 чалавек[13]
Remove ads

Інфраструктура

У пасёлку працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы, бальніца, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта і іншыя.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай галін прамысловасці.

Славутасці

Thumb
Царква
Thumb
Палац Пшаздзецкіх

Страчаная спадчына

  • Палац Пшаздзецкіх (пач. XX ст.)
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла 1934 г.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads