Сары Эсая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сары Эсая
Remove ads

Сары Мірыям Эсая (фінск.: Sari Miriam Essayah, нар. 21 лютага 1967, Хаўківуоры  (ням.), Паўднёвае Сава, Фінляндыя) – фінская хадока, палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента (2009–2014) і дэпутат Эдускунты (2003–2007, з 2015). З’яўляецца прэзідэнтам партыі фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.).

Хуткія факты Сары Эсая, дэпутат Эдускунты[d] ...

Падчас спартыўнай кар’еры выступала з большага на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў. У 10000 метрах выйграла чэмпіянат свету 1993 года і чэмпіянат Еўропы 1994 года. Усталявала сем нацыянальных рэкордаў, на 2021 год, усе яны былі не пабітыя.

У 2016 годзе Эсая стала членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, да гэтага была членам Камітэта па этыцы Фінскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі з 2014 года[4].

Remove ads

Ранняе жыццё і адукацыя

Яе бацька з Марока. Эсая мае ступень магістра ў галіне дзелавога адміністравання і бухгалтарскага ўліку Васкага ўніверсітэта  (укр.).

Палітычная кар’ера

Пасля сыходу са спорту Эсая стала палітыкіняй і прадстаўляла хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) у парламенце Фінляндыі ў перыяд 2003—2007 гадоў. У 2007 годзе не была пераабрана на пасаду дэпутата. Займала пасаду сакратара партыі хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) з 2007 па 2009 год. Эсая была абрана ў Еўрапейскі парламент у 2009 годзе, але не змагла пераабрацца ў 2014 годзе. Параза пакінула фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) без еўрадэпутатаў на выбарах 2014 года[5]. У лістападзе 2011 года ўзяла шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем[6][7].

Эсая была кандыдаткаю на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі 2012 года  (польск.), але заняла апошняе месца, атрымаў 2,47 % галасоў.

На парламенцкіх выбарах 2015 года Эсая была абрана прадстаўляць наваствораную выбарчую акругу Савонія і Карэлія[8]. Пазней яна была абрана віцэ-спікерам парламенцкай групы хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.). У жніўні 2015 год была абрана старшынёй сваёй партыі пасля таго, як яе папярэдніца Пяйві Расянен  (польск.) сышла з гэтай пасады[9]. Эсая была пераабрана ў Эдускунту на выбарах 2019 года, таксама была пераабрана на трэці тэрмін старшынёй партыі на з’ездзе хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) у жніўні таго ж года.

Remove ads

Іншыя віды дзейнасці

Дасягненні

Больш інфармацыі Год, Спаборніцтва ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads